Сепаратысты, яднайцеся!
Напрыканцы сакавіка ў Барселоне прайшоў кангрэс Еўрапейскага вольнага альянсу (EFA), прысвечаны будучым выбарам у Еўрапарламент. Галоўны лозунг сходу — надаць кожнаму еўрапейскаму
этнасу права на дзяржаўнасць.
Асноўную прамову трымала Нэлі Маэс, старшыня EFA. Яна была бескампраміснай. Нэлі паскардзіўся на тое, што «з часу правядзення кангрэсу ў 2004 годзе ў Еўропе паўстала толькі дзве незалежныя
дзяржавы — Косава і Македонія».
Напрыканцы сакавіка ў Барселоне прайшоў кангрэс Еўрапейскага вольнага альянсу (EFA), прысвечаны будучым выбарам у Еўрапарламент. Галоўны лозунг сходу — надаць кожнаму еўрапейскаму
этнасу права на дзяржаўнасць.
Асноўную прамову трымала Нэлі Маэс, старшыня EFA. Яна была бескампраміснай. Нэлі паскардзіўся на тое, што «з часу правядзення кангрэсу ў 2004 годзе ў Еўропе паўстала толькі дзве незалежныя
дзяржавы — Косава і Македонія».
«Мы перакананыя, што ў хуткім часе ўзнікне яшчэ больш новых дзяржаў — аўтарытэтных акцёраў у еўрапейскай палітыцы. Напрыклад, Каталонія», — аптымістычна закончыла
старшыня альянсу.
Падобныя заявы можна было б лічыць прыколам, калі б не той факт, што EFA дастаткова ўплывовая структура. Яна мае дэпутацкую групу ў Еўрапарламенце. Партыі — сябры EFA фармуюць і ўваходзяць у
рэгіянальныя ўрады (Шатландыя, Каталонія).
Еўрапейскі вольны альянс уяўляе сабой кангламерат партый, што адстойваюць правы народаў краін ЕС, якія не маюць дзяржаўнасці.
Гісторыя гэтага незвычайнага Інтэрнацыяналу пачалася, калі адбыліся першыя выбары ў Еўрапарламент. У выніку дэпутацкія мандаты атрымалі прадстаўнікі пяці рэгіянальных партый —
Сацыял-дэмакратычнай лейбарысцкай партыі (Паўночнай Ірландыя), Фламандскага народнага саюза (VU), Дэмакратычнага фронту Валоніі (Бельгія), Народнай партыі Паўднёвага Ціролю (Італія), Шатландскай
нацыянальнай партыі (SNP).
Шатландцы і паўночныя ірландцы далучыліся адпаведна да фракцый лібералаў і сацыял-дэмакратаў. Затое валонцы і фламандцы паспрабавалі стварыць Тэхнічную групу прыхільнікаў незалежнасці. У 1981 годзе
некалькі еўрапейскіх рэгіянальных партый дамовіліся сфармаваць адзіны картэль — той самы Еўрапейскі вольны альянс. З тых часоў у Еўрапарламенце стала існуе фракцыя EFA.
Аднак на той момант саюз доўга не пратрымаўся. Перш за ўсё ў кожным рэгіёне той ці іншай краіны ЕС існавала свая мадэль нацыяналістычнага руху. Так, у Каталоніі нацыяналісты гістарычна былі звязаныя
з левым рухам, а ў Паўночнай Італіі — з правым.
У 1989 годзе частка рэгіяналаў, уключаючы сяброў EFA, паспрабавала сфармаваць групу правых рэгіяналаў. Яна называлася «Група вясёлкі» і складалася з прадстаўнікоў Краіны Баскаў,
Паўночнай Італіі, Корсікі. Да іх таксама далучылася група Дацкага народнага руху еўраскептыкаў. Адначасова партыя Канвергенцыя — Саюз за Каталонію выйшла з EFA, але не ўступіла ў
«Групу вясёлкі».
Раскол працягваўся і пасля выбараў 1994 года. Правыя ўвайшлі ў фракцыі кансерватараў і лібералаў. Іншыя (SNP, VU і Канарская кааліцыя) стварылі сваю групу Еўрапейскі радыкальны альянс. Пытанне, якім
мае быць рух еўрапейскіх рэгіёнаў, засталося адкрытым.
Па выніках выбараў 1999 года перамогу, прынамсі часовую, у гэтым канфлікце здабылі левыя. Дэпутаты ад партый, якія ўваходзяць у EFA, заснавалі разам з Зялёнымі супольную фракцыю Greens/European Free
Alliance. У фракцыі EFA на той час было 10 чалавек (уэльсцы, шатландцы, фламандцы, баскі, андалузцы і галісійцы). Тым не менш гэта не перашкодзіла EFA абвесціць сябе ў 2000 годзе Еўрапейскай
партыяй.
Зрэшты, гэты крок быў абсалютна лагічны. Партыі — сябры EFA прадстаўлены практычна ў кожнай краіне Еўрасаюза. Якіх толькі экзатычных назваў тут не сустрэнеш: Партыя Маравіі (Чэхія), Партыя
Аквітаніі (Францыя), Славенскі саюз і Рух за незалежнасць Сіцыліі (Італія), Партыя польскага народу (Літва), Рух за аўтаномію Сілезіі (Польшча), Партыя Фрызаў (Германія).
Усяго Еўрапейскі вольны альянс аб’ядноўвае 40 партый з 20 краін ЕС. Цікава, што партыі прадстаўляюць не краіну, а рэгіёны. Думаецца, што калі б сёння ў Беларусі, як напачатку 90-х,
актывізаваўся палескі рух, ён даўно б атрымаў сяброўства ў EFA.
Апошнія праграмныя дакументы EFA былі прынятыя ў 2000 годзе. Адпаведна ім, Еўрапейскі вольны альянс выступае за «Еўропу вольных народаў, якая грунтуецца на прынцыпах кааперацыі і
салідарнасці паміж еўрапейскімі нацыямі і ўсімі народамі свету». Гэта значыць, што ЕС мусіць адмовіцца ад цэнтралізацыі, абараняць культурную і моўную спецыфіку рэгіёнаў.
Структура альянсу вельмі дэмакратычныя. У генеральнай асамблеі кожная партыя мае адзін голас. Вышэйшы орган EFA — Савет. Старшыня альянсу — Нэлі Маэс. Яна нарадзілася ў 1941 годзе,
па адукацыі педагог. У 1971 годзе была абраная ў парламент Бельгіі ад фламандскай партыі “Народны саюз, стала сенатарам, таксама дэпутатам фламандскага і еўрапейскага парламентаў.
З 2001 года — старшыня Еўрапейскага вольнага альянсу.
Нягледзячы на левы трэнд, некаторыя партыі — сябры Еўрапейскага вольнага альянсу было б больш правільна аднесці да партый правага цэнтру (Партыя бельгійцаў, якія размаўляюць па-нямецку,
Баварская партыя, Венецыянская рэспубліканская партыя). Аднак тыя групоўкі малаўплывовыя. Асаблівы статус у EFA мае латышская Партыя за правы чалавека, якая абараняе правы рускамоўных грамадзян. Па
сваіх прынцыпах гэта левая партыя, аднак шмат хто крытыкуе яе за тое, што яна часам быццам падтрымлівае прарасійскія фашысцкія групоўкі, кшталту РНЕ або нацыял-бальшавікоў.
Дададзім, што існуе досыць сур’ёзная канкурэнцыя з правага боку. Правыя рэгіяналы прадстаўлены такімі моцнымі і ўплывовымі партыямі, як згаданая вышэй Паўночная Ліга, Фламандскі блок
(Бельгія), Баскская нацыянальная партыя, Канвергенцыя — Саюз за Каталонію (Іспанія). Ёсць у правым лагеры таксама і карлікавыя арыгінальныя партыі кшталту Партыі франкафонаў Балгарыі. Асобна
трэба згадаць легендарную партыю Шын Фейн (Вялікабрытанія — Ірландыя), якая падтрымлівае фракцыю Еўрапейскіх левых.
Самае незразумелае ў палітыцы і праграмных дакументах Еўрапейскага вольнага альянсу — тое, якім чынам яго лідэры збіраюцца трансфармаваць ЕС у канфедэрацыю народаў. Тым больш, маючы
галоўнымі саюзнікамі Зялёных, які патрабуюць перадачы ўсіх функцый нацыянальных урадаў Еўрапейскім структурам. Яшчэ больш не зразумела, як гэта зрабіць у час цяперашняга эканамічнага крызісу.
Нагадаем, што крызіс у Ісландыі справакаваў шалёнае падзенне аўтарытэту нацыяналістаў у той жа Шатландыі. Людзі баяцца, што без апекі Лондану і Бруселя ім зараз эканамічна не выжыць.
Пра тое, што заклікі EFA трэба разумець асцярожна, сведчыць і пазіцыя Еўрапейскага вольнага альянсу па пытанню незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Кіраўнікі EFA дэкларацыі Сухумі і Цхінвалі аб
незалежнасці ігнаравалі. Замест гэтага ў жніўні 2008 года прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем да Афінаў прызнаць права македонцаў называцца македонцамі.
Увогуле, рэзалюцыі EFA — асобная песня. Такую экзотыку яшчэ трэба пашукаць. Напрыклад, у снежні мінулага года Еўрапейскі вольны альянс праявіў салідарнасць з жыхарамі італьянскага Паўднёвага
Ціролю, якія пратэставалі супраць продажу календараў на 2009 год з выявай Мусаліні (дучэ ў свой час праводзіў палітыку асіміляцыі нямецкамоўных жыхароў краю). А ў лютым гэтага года альянс прыняў
заяву ў падтрымку двух хлопцаў з Нанту, якія малявалі графіці за стварэнне адзінага дэпартаменту Брэтань.
Як можна зразумець, для EFA больш важная канкрэтная падтрымка руху ў абарону рэгіянальнай і культурнай ідэнтычнасці на месцах. Гэта таксама вельмі істотна. Жарты жартамі, а тым хлопцам з Нанту за
нацыяналістычныя надпісы на сценах улады выпісалі штраф у 30 тысяч еўра.