СМІ: У Расіі знік міністр абароны. Шайгу не з'яўляўся на публіцы з 11 сакавіка

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 11 сакавіка. У сувязі з гэтым расійскія СМІ заявілі пра яго «знікненне».

rian_6204416.hr_pic4_zoom_1500x1500_27855.jpg


Журналісты паведамляюць, што звычайна кіраўнік расійскага Міністэрства абароны актыўны ў СМІ. У прыватнасці, пасля таго, як ён узначаліў ведамства, рэзка павялічыўся штат прэс-службы, і Міністэрства стала надаваць вялікую ўвагу свайму публічнаму вобразу, піша РБК-Украіна са спасылкай на «Медиазона» і «Агенцтва».

Так, выданне «Агенцтва» паведамляе, што да 11 сакавіка Шайгу з'яўляўся ў навінах амаль кожны дзень. Аднак у яго асяроддзі пагаворваюць, што ён нездаровы — праблемы з сэрцам.

Апошнім разам Шайгу з'яўляўся ў навінах 11 сакавіка. У прыватнасці, апублікаванае відэа, на якім кіраўнік Мінабароны РФ уручае дзяржаўныя ўзнагароды акупантам, якія ўдзельнічалі ў «спецыяльнай вайсковай аперацыі».

Пры гэтым 18 сакавіка прэс-служба Крамля заявіла, што Шайгу прысутнічаў на пасяджэнні аб «ходзе спецаперацыі ва Украіне», якую праводзіў Пуцін з пастаяннымі членамі Савета Бяспекі. Аднак з перамоваў фота і відэа апублікаваныя не былі.

Таксама 18 сакавіка на «Першым канале» выйшаў сюжэт пра тое, як Шайгу ўручае ўзнагароды. У сюжэце гаварылася, што падзея адбылася «сёння», аднак у ім выкарыстоўвалася відэа, апублікаванае на сайце Мінабароны 11 сакавіка.

Са слоў журналістаў, разам з Шайгу з публічнай прасторы таксама знік кіраўнік генштаба Расіі Валерый Герасімаў.