Іспанія. Чаго хоча ЕТА?

Апошнія тэрарыстычныя акцыі групоўкі ЕТА (выбухі ў Бургасе і на Маёрцы) не толькі выклікалі буру пратэсту грамадскасці. Акцыі былі абсалютным сюрпрызам для іспанскіх палітолагаў. Чаго хоча дасягнуць ЕТА коштам такіх антычалавечых вылазак? Святло на сітуацыю праліў іспанскі штодзённік  “El Paіs, журналісты якога праз свае крыніцы дзесьці выкапалі пяцігадовы стратэгічны план арганізацыі.

Апошнія тэрарыстычныя акцыі групоўкі ЕТА (выбухі ў Бургасе і на Маёрцы) не толькі выклікалі буру пратэсту грамадскасці. Акцыі былі абсалютным сюрпрызам для іспанскіх палітолагаў. Чаго хоча дасягнуць ЕТА коштам такіх антычалавечых вылазак? Святло на сітуацыю праліў іспанскі штодзённік  “El Paіs, журналісты якога праз свае крыніцы дзесьці выкапалі пяцігадовы стратэгічны план арганізацыі. Пачнём з таго, што ў пачатку тэксту ЕТА зноў падкрэслівае: арганізацыя з’яўляецца прадстаўніком баскскай нацыі, якая ніколі добраахвотна не заяўляла аб уваходжанні ў склад іспанскай дзяржавы (праект цяперашняй  канстытуцыі Іспаніі 1978 года, які ў тым ліку акрэсліў правы баскскай аўтаноміі на тэрыторыі Краіны Баскаў, падтрымала меншасць тых, хто прагаласаваў). Гэта дае сепаратыстам фармальную падставу для забойстваў.  Планы ў тэрарыстаў вельмі амбіцыйныя — стаць цэнтрам руху за незалежнасць, аб’яднаўшы вакол сябе ўсіх прыхільнікаў дзяржаўнасці баскаў, у тым ліку сярод партый і прафсаюзаў. Пры гэтым, як ні парадаксальна, сярод патэнцыйных ворагаў фігуруе кансерватыўная Баскская нацыяналістычныя партыя (PNV), якая пасля 30 гадоў кіравання краем пайшла ў апазіцыю. Зараз PNV таксама спрабуе стварыць нейкі полюс усіх патрыётаў Краіны Баскаў і, напэўна, разглядаецца тэрарыстамі як канкурэнт. Застаецца дадаць, што шанцаў рэалізаваць свае планы ў тэрарыстаў мала: партыю “Батасуна (палітычнае крыло ЕТА) падтрымліваюць не больш 5 працэнтаў грамадзян аўтаноміі. На пачатку стагоддзя за яе галасавала да 18 працэнтаў.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)