Стомленыя Міхалковым

На 5 мая ў Расіі прызначана прэм’ера фільма “Стомленыя сонцам–3: Цытадэль (рэжысёр Мікіта Міхалкоў). На думку шматлікіх палітолагаў, рэакцыя гледачоў можа паўплываць на цяперашні палітычны працэс.

Выхад фільма “Стомленыя сонцам 3: Цытадэль на экран быў запланаваны на 4 лістапада 2010 года, але затым перанесены.



f8151fdd6026f82036ab63052b97505b.jpg

На 5 мая ў Расіі прызначана прэм’ера фільма “Стомленыя сонцам–3: Цытадэль (рэжысёр Мікіта Міхалкоў). На думку шматлікіх палітолагаў, рэакцыя гледачоў можа паўплываць на цяперашні палітычны працэс.
Выхад фільма “Стомленыя сонцам 3: Цытадэль на экран быў запланаваны на 4 лістапада 2010 года, але затым перанесены.
Паколькі “Цытадэль з’яўляецца працягам фільма “Стомленыя сонцам (1994) і “Стомленыя сонцам–2: Прадстаянне, ад яго чакаюць шмат чаго. “Прадстаянне, хаця і не акупіў сябе, аднак стаў вельмі гучнай падзеяй. Здаецца, ніводны фільм у гісторыі сучаснага расійскага кіно не быў аб’ектам такой масавай крытыкі.
Яшчэ да прэм’еры ў рунэце з’явілася мноства «фотожаб» на афішу фільма, у якіх высмейваліся пафас і культ асобы Міхалкова. Галоўным чынам, блогеры гулялі са словамі «вялікі фільм пра вялікую вайну», змешчанымі на афішы. “Вялікі фільм на вялікія грошы, — смяяўся шмат хто, згадваючы пра тое, што стужка аказалася вельмі дарагім кінапраектам. Для здымак тэлесерыяла на базе гэтага фільма студыя Міхалкова сабрала амаль 40 мільёнаў долараў. Галоўным чынам гэта былі бюджэтныя сродкі.
Пасля з’яўлення карціны ў рэпертуары кінатэатраў у лагеры праціўнікаў Міхалкова яшчэ пабольшала. Прадукт крытыкавалі ўсе — ад ветэранаў да тынейджараў, ад лібералаў да камуністаў.
Вось фрагменты некаторых рэцэнзій:
“У фільме наогул мала жывога, сапраўднага, нягледзячы на багацце натуралістычных сцэн смерці, гвалту і жорсткасці. Няма сапраўдных чалавечых пакут — а ёсць часам майстэрская, а часцей грубая імітацыя, якая балансуе на мяжы кепскага густу. Адсутнасць выразнай сюжэтнай лініі кампенсуецца яркімі спецэфектамі, невыносным натуралізмам, якія мяжуюць са смакаваннем, і агульнай эмацыйнай істэрычнасцю.
“Ніякага дачынення да Дня Перамогі і да ветэранаў карціна не мае. З аднаго боку, нам паказваюць чырвонага камандзіра-камуніста, а з іншага — яго ж як лютага праваслаўнага. Рацыянальны розум адмецены спрэс, замест яго мы бачым містычныя бачанні, жыватворчыя абразы, «вось, што крыж жыватворчы робіць».
“Натуралізм, даведзены да гратэску. Шматлікія адарваныя ногі, знявечаныя целы, рэкі крыві, відаць, мелі на мэце зрабіць дадзены фільм сапраўды «вялікім фільмам пра вялікую вайну», як пазіцыянаваў яго самога рэжысёр. Але ў выніку нічога, акрамя агіды, не выклікалі.
Негатыўнаму стаўленню спрыялі навіны з правінцыі. Там мелі месца выпадкі арганізацыі прымусовых паказаў фільма школьнікам за іх грошы. Гэтым пытаннем нават зацікавілася пракуратура. Варта адзначыць, што фільмы з дэманстрацыяй сцэн жорсткасці, якіх у “Прадстанні багата, забароненыя для прагляду дзецям да 16 гадоў.
Застаецца дадаць, што ніякіх асаблівых узнагарод, у тым ліку міжнародных, стужка не атрымала. На Захадзе яе ўвогуле не зразумелі, хаця Міхалкову ўдалося паказаць карціну ў Канах.
Агульная адмоўная грамадская рэакцыя на шэдэўр Міхалкова стварыла апошняму імідж самага ненавіснага чалавека ў краіне. Прэса нават жартавала наконт таго, што менавіта нянавісць да Мікіты згуртавала расіян.
З іншага боку, былі і пазітыўныя каментары. Напрыклад: “Галоўнае, за што можна сказаць дзякуй Міхалкову, — гэта за нясмелую спробу распавесці пра вайну ў новым ключы. Вядома, ён баіцца распавесці ўсю праўду. Вядома, ён сам гуляе тэрмінатара. Але ў цэлым праглядаецца спроба казаць пра вайну сумленна: ніякі індывідуальны ўчынак не можа лічыцца такім гераічным, каб усе здзівіліся. Усё, што мы сёння ведаем і думаем пра вайну, усе патрыятычныя стэрэатыпы, будуюцца на тэме гераічнасці кожнага, каму сёння за 80. А насамрэч гэта былі простыя людзі, якія апынуліся ў розных крытычных сітуацыях. У фільме ўсе сцэны якраз і ілюструюць малую гераічнасць герояў.
Што тычыцца Міхалкова, то ён пазіцыю крытыкаў ігнараваў па вельмі простай прычыне. “Калі пачынаюць карціну, як той казаў, «мачыць» за 8 месяцаў да яе выхаду, адразу тут відавочна замова. Гэта абсалютная кампанія, прадуманая.
Пра тое, хто замовіў “Прадстаянне, Міхалкоў распавёў узімку ў рамках свайго відэаблогу. Па словах Мікіты, ягоныя поспехі раздражняюць ліберальную фракцыю ў Крамлі, у прыватнасці блізкага да Мядзведзева Марата Гельмана.
“Цытадэль працягне сюжэтную лінію “Прадстаяння. Мяркуючы па кадрах фільма, хутка мы пабачым наступнае: Сталін асабіста прапануе Котаву выканаць невыканальную місію па захопе ўмацаванага аб’екта суперніка. Той пагаджаецца.
Аднак чым бліжэй да прэм’еры, тым больш спекуляцый наконт палітычных наступстваў дэманстрацыі карціны. Усім вядома вялікае сяброўства Міхалкова з Пуціным і яго публічнае пакланенне расійскаму лідару. Сын аўтара бессмяротных вершаў пра дзядзю Сцёпу нават зняў дакументальны фільм да дня нараджэння Пуціна, а таксама падпісаў петыцыю з заклікам да Пуціна застацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін (дарэчы, у парушэнне расійскай Канстытуцыі).
Сваю любоў да Пуціна Міхалкоў выказваў не толькі ў жанры дакументальнага кіно. Амерыканскае выданне “The National Interest адзначае: “Вялікая Айчынная вайна, якая сапраўды была гераічнай падзеяй, дала шматлікія прыклады самаадданасці і гераізму, прычым у краіне, спустошанай зверствамі камуністаў, калектывізацыяй і сталінскімі чысткамі. Яна аб’яднала насельніцтва і прымусіла ўладу, хай часткова і часова, але рэабілітаваць Праваслаўную царкву як сродак для згуртавання расійскага народа ў барацьбе з ворагам. Аднак цяпер гэта вайна нярэдка выкарыстоўваецца ў расійскім кіно і тэлебачанні ў палітычных мэтах. Выданне лічыць, што падтэкст такіх фільмаў — “ніхто, акрамя Пуціна, не зможа павесці за сабой Расію ў гэтыя цяжкія часы сусветнага хаосу.
У гэтым плане Пуцін дзіўным чынам становіцца заложнікам кінаэксперыментаў свайго фаната Міхалкова. Як вядома з гісторыі, барацьба за ўладу ў Расіі часта пераносіцца і ў іншыя сферы, такія, як літаратура, кіно і тэлебачанне. Таму дэбаты вакол “Цытадэлі могуць лёгка набыць палітычнае адценне, тым больш, што ў Расіі на днях дэ-факта стартавала парламенцкая кампанія. Акрамя таго, нядаўняя спрэчка Пуціна і Мядзведзева з-за Лівіі агаліла глыбокі раскол сярод палітычнага кіраўніцтва Расіі і ліберальная групоўка ў Крамлі можа паспрабаваць выкарыстаць чаканы правал шэдэўра Міхалкова як рубеж для атакі на лагер пуцінскіх кансерватараў.