Стывен Кінг: Пуцін думаў, што Украіна — балонка, а яна — расамаха
Амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг мяркуе, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін недаацаніў Украіну, і параўнаў Украіну з расамахай.
![Фота: Twitter пісьменніка Фота: Twitter пісьменніка](/img/v1/images/kinh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Twitter пісьменніка
Пра гэта амерыканскі пісьменнік паразважаў у сваім Twitter: «Пуцін думаў, што мае справу з балонкай. Аказалася, што гэта была расамаха. Слава Украіне!»
Кінг адзін з многіх пісьменнікаў, якія адкрыта падтрымалі Украіну і асудзілі дзеянні Пуціна і Расіі. У прыватнасці, Кінг адмовіўся выдаваць свае кнігі ў Расіі з-за вайны супраць Украіны.
1 сакавіка Кінг падтрымаў Украіну і з’явіўся ў адпаведнай футболцы з жоўта-блакітным малюнкам.
Паводле www.pravda.com.ua