Турцыя. Першамай — зноў дзяржаўнае свята

28 гадоў турэцкія працоўныя не мелі магчымасці, як усе нармальныя працоўныя ў свеце, 1 мая не хадзіць на працу, а збіраць мітынгі, спяваць інтэрнацыянал, у скрайнім выпадку папросту адпачываць. Пасля вайсковага перавароту 1981 года Першамай як афіцыйнае свята адмянілі. І вось зараз свята зноў вяртаецца ў каляндар святочных датаў. Прэм’ер-міністр Турцыі даручыў міністру працы абвесціць 1 мая выходным днём, які будзе называцца “Дзень працы і салідарнасці. Прафсаюзы прывіталі ініцыятыву ўраду.

28 гадоў турэцкія працоўныя не мелі магчымасці, як усе нармальныя працоўныя ў свеце, 1 мая не хадзіць на працу, а збіраць мітынгі, спяваць інтэрнацыянал, у скрайнім выпадку папросту адпачываць. Пасля вайсковага перавароту 1981 года Першамай як афіцыйнае свята адмянілі. І вось зараз свята зноў вяртаецца ў каляндар святочных датаў. Прэм’ер-міністр Турцыі даручыў міністру працы абвесціць 1 мая выходным днём, які будзе называцца “Дзень працы і салідарнасці. Прафсаюзы прывіталі ініцыятыву ўраду. Аднак далі зразумець, што без гарантый на свабоду сходаў, свята зноў можа перарасці ў патасоўкі паліцыі і актывістаў левых арганізацый і партый. Апошнія традыцыйна любяць збірацца 1 мая на плошчы Таксім у Стамбуле. Гэта культавае месца: тут у 1977 годзе паліцыя забіла 36 працоўных. Паліцыя мітынгаў на плошчы не дазваляе, і ў выніку ўсё перарастае ў бойку. На гэты раз улады быццам гатовыя дазволіць маніфестацыю на плошчы Таксім, аднак пры ўмове, што прафсаюзы не дапусцяць прысутнасці ў калонах маніфестантаў левых радыкальных элементаў. Між тым, і без іх, здаецца, працоўныя будуць настроеныя вельмі агрэсіўна: за першы квартал аб’ёмы прамысловай вытворчасці ў Турцыі скарацілася на 23 працэнты.


Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)