У гарсавеце Марыупаля пацвердзілі «хімічнае атручэнне» з беспілотніка РФ

У той жа час яшчэ рана казаць, ці была гэта хімічная атака, сцвярджае кіраўнік Данеччыны Павел Кірыленка.

Фота: Telegram/polkazov

Фота: Telegram/polkazov

У той жа час яшчэ рана казаць, ці была гэта хімічная атака, сцвярджае кіраўнік Данеччыны Павел Кірыленка.

У гарадскім савеце Марыупаля пацвердзілі інфармацыю аб хімічнай атацы з расійскага беспілотніка. Аб гэтым заявіў намеснік мэра Марыупаля Сяргей Арлоў, піша korrespondent.net.

"Мы не можам даць больш падрабязную інфармацыю. Але ў нас ёсць пацвярджэнне ад вайскоўцаў, што гэта адбылося", — сказаў ён.

Па словах медыкаў, ва ўсіх пацярпелых былі аднолькавыя сімптомы: пачырваненне твару, павышэнне артэрыяльнага ціску, сухасць і пякотка ў глотцы, на слізістых вачэй, удушша. Цяпер усе пацярпелыя ў "здавальняючым стане".

У той жа час кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка заявіў, што яшчэ рана казаць, ці была гэта хімічная атака.

"Тры чалавекі пацярпелі ўчора ўначы ў Марыупалі ў выніку выбуху невядомага рэчыва, якое расіяне скінулі з беспілотніка. Пакуль рана казаць, якое менавіта рэчыва гэта было і ці можна класіфікаваць гэта як хімічную атаку", — сказаў ён у эфіры CNN.