У Херсон прыехаў першы цягнік пасля акупацыі. Шмат натхняльных ФОТА
Каля двухсот пасажыраў прыехалі па чыгунцы з Кіева ў Херсон. Паглядзіце, як іх сустракалі.

Вельмі натхняльныя здымкі.
Акупантам падобны прыём не сніўся.
Нагадаем, украінская армія ўдзень 11 лістапада ўвайшла ў рысу горада Херсон пасля эвакуацыі расійскіх войскаў. Пра гэта сказана і ў афіцыйнай заяве ўкраінскай ваеннай выведкі.
У пятніцу днём у сацсетках адзін за адным пачалі з'яўляцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх жыхары Херсона сустракалі жаўнераў Узброеных сіл Украіны, якія ўваходзілі ў горад.