У Кіеўскай вобласці знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне мірных жыхароў
У Бучанскім раёне выявілі яшчэ адно масавае пахаванне мірных жыхароў, паведаміў начальнік Нацпаліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў.
«Гэтае масавае пахаванне расстраляных мірных жыхароў знайшлі сёння побач з сялом Міроцкае — на пакінутых расійцамі пазіцыях», — распавёў Нябітаў.
Паводле яго слоў, сямёх мірных жыхароў «катавалі, а затым пакаралі смерцю стрэламі ў галаву». Ён дадаў, што ў некаторых былі звязаны рукі і прастрэленыя калені.
Зараз паліцыя працуе над устанаўленнем асоб загінуўшых.