У Расіі на акцыях пратэсту супраць вайны затрыманыя больш за 200 чалавек

У Расіі ў 17 гарадах прайшлі акцыі супраць ваенных дзеянняў ва Украіне

rasija_za_mir_2022_04_02.jpg

У розных гарадах Расіі сёння, 2 сакавіка, прайшлі акцыі пратэсту супраць ваенных дзеянняў ва Украіне, паведамляе Euronews.

Паводле звестак праекта ОВД-Инфо, прызнанага ў Расіі іншаагентам, затрыманыя больш за 200 чалавек у 17 гарадах. Найбольшая колькасць затрыманых — у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Напярэдадні акцыі ў Маскве сталіцы была перакрытая Манежная плошча, асноўная частка затрыманняў здарылася ў парку «Зараддзе» ля сцен Крамля. Па словах відавочцаў, паліцыя саджала ў аўтазакі не толькі пратэстоўцаў, але і мінакоў.

rasija_pratest_za_mir_2022_04_02.jpg
photo_2022_04_02_20_59_54.jpg


У Пецярбургу, паводле інфармацыі праваабаронцаў, на двух журналістаў, якія здымалі акцыю пратэсту, «напалі курсанты».

Таксама ў Пецярбургу затрымлівалі журналістаў — карэспандэнта ЗАКС.Ру Андрэя Акуня і журналістку Avtozak LIVE Ангеліну Трафіменка. Дзяўчына была ў камізэльцы «Прэса», і ў яе было рэдакцыйнае заданне.

photo_2022_04_02_21_25_26.jpg

Масквіча затрымалі за ўпакоўку вяндліны "Мираторг", на якой ён закрэсліў літары "торг".

З 24 лютага за ўдзел у антываенных акцыях па ўсёй краіне ў Расіі былі затрыманыя больш за 15 тысяч чалавек.