У Расіі на антываенных акцыях затрыманыя не менш за 740 чалавек
Не менш за 744 чалавекі былі затрыманыя 13 сакавіка ў 37 гарадах Расіі на антываенных і антыпуцінскіх акцыях пратэсту, якія праходзяць сёння.

Толькі ў Маскве колькасць затрыманых складае не менш за 354 чалавекі, піша АФН.
Як паведамляе праваабарончы медыяпраект «ОВД Інфа», з пачатку вайны ва Украіне, 24 лютага, у Расіі былі затрыманыя не менш за 14730 чалавек.
Нагадаем, Аляксей Навальны з калоніі заклікаў расійцаў выйсці ў гэтыя выходныя на пратэсты супраць уварвання Расіі ва Украіну.
«Вар'яцкага маньяка Пуціна хутчэй за ўсё спыніць зараз народ Расіі, калі выступіць супраць вайны», — паведаміў у сваім інстаграме палітык.