У Севераданецку — магутны пажар на Азоце
Ва ўкраінскім Севераданецку здарыўся магутны пажар на заводзе «Азот».
Рускія войскі гадзінамі абстрэльваюць тэрыторыю завода. У горадзе працягваюцца цяжкія вулічныя баі, але, як адзначаюць украінскія СМІ, сітуацыя застаецца кантраляванай, піша korrespondent.net.
У Севераданецку Луганскай вобласці з-за абстрэлаў войскамі РФ адбыўся маштабны пажар на заводзе «Азот». Пра гэта ў суботу, 11 чэрвеня, паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«Тэрыторыю завода “Азот” абстрэльваюць вельмі магутна, гадзінамі, цяжкім калібрам. Там аліва выцекла з радыятараў, дзясяткі тон, вельмі магутны пажар», — адзначыў кіраўнік АВА.
Ён таксама распавёў пра пастаянныя баі на тэрыторыі горада. Гайдай пракаментаваў сітуацыю ў Севераданецку словамі вайскоўцаў: «Сітуацыя цяжкая, але цалкам кантраляваная».
Паводле яго слоў, вораг не пакідае спробаў прарваць фронт у раёне Папаснай, працягваюцца баі ў Ташкоўцы.
З-за спякоты змялела рака Северскі Данец, таму, на думку Гайдая, захопнікі могуць паспрабаваць пераправіцца і стварыць новы плацдарм у Белагораўцы.
«Ужо другі тыдзень гарачае надвор'е, сонца, няма дажджоў — і ўзровень вады ў рацэ ўпаў досыць сур'ёзна, мы ўжо нават бачым тую тэхніку рускую, якая затанула пры спробе пераправіцца ў Белагораўцы. Гэта значыць метры на тры ці нават крыху больш "апусцілася" рака», — распавёў ён.