Ва УСУ з'явіўся легіён «Свабода Расіі» з былых расійскіх вайскоўцаў

Ва Узброеных сілах Украіны з'явіўся легіён «Свабода Расіі». У яго прымаюць добраахвотнікаў з ліку былых расійскіх вайскоўцаў.

photo_2022_03_29_19_05_23.jpg


Як паведамляе РБК-Украіна, першыя добраахвотнікі легіёну «Свабода Расіі» з ліку былых расійскіх вайскоўцаў ужо пачалі індывідуальную дадатковую падрыхтоўку. У прыватнасці, пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сіл Украіны пачалося вывучэнне гранатамётаў NLAW.

«Акрамя таго, камандзіры падраздзяленняў легіёну азнаёміліся з аператыўнай абстаноўкай на франтах і выказалі агульнае жаданне ад усіх добраахвотнікаў правесці першы бой супраць кадыраўцаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней паведамлялася аб стварэнні спецыяльнага падраздзялення — Інтэрнацыянальнага легіёну, якое ўжо выконвае баявыя задачы. У яго набіраюць замежных добраахвотнікаў.