У захопленым Марыупалі ўкраінцаў «пазбавілі» права ўласнасці на жыллё
Расійскія захопнікі "пазбавілі" ўкраінцаў права ўласнасці на жыллё ў Марыупалі
Расійскія
акупанты з 19 ліпеня 2022 года "пазбавілі" грамадзян Украіны права ўласнасці
на нерухомасць у Марыупалі. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба РБК са
спасылкай на Telegram дарадцы мэра Марыупаля Пятра Андрушчанкі.
Паводле яго слоў, калі мясцовыя жыхары не правялі "перарэгістрацыю" жылля ў так званай "Данецкай народнай рэспублікі", то пазбаўляюцца права ўласнасці.
"Фактычна, днямі пройдзе "нацыяналізацыя" ацалелага жылля і за гэтым адбудзецца рассяленне па ордэрах. Гэта значыць, было наша — стала невядома чыё. Папярэджваем марыупальцаў, якія будуць засяляцца ў кватэры. Гэта рашэнне не вартае паперы, на якой яго можна было б надрукаваць, калі б у акупантаў была папера. Таму, калі ўжо ўсяліліся — варта паклапаціцца пра чужую уласнасць, інакш будзеце несці адказнасць па законе", — нагадаў дадаў Андрушчанка.
Варта сказаць, што са зруйнаванага Марыупаля працягваюць уцякаць людзі. Штодзень горад пакідаюць калі сотні чалавек.