Украіна заклікае ўвесь цывілізаваны свет не дапусціць у Марыупалі судзілішча над украінскімі абаронцамі

Нядаўна расійскія акупанты анансавалі ў Марыупалі правядзенне псеўдасуда над украінскімі ваеннапалоннымі. У сеціве з'явіліся кадры збудаваных клетак нібыта для публічнага працэсу. Сёння сілы бяспекі і абароны Украіны выступілі з сумеснай заявай адносна палонных абаронцаў Марыупаля.

photo_2022_08_12_15_57_04.jpg


У заяве адзначаецца, што аперацыя па выратаванні 2,5 тысяч абаронцаў Марыупаля была «адзіным магчымым варыянтам, каб захаваць жыццё нашым Героям. Альтэрнатывы накшталт экстракшн не было, стаяў выбар: аперацыя па выратаванні або гібель на "Азоўсталі", перш за ўсё цяжкапараненых. Бо запасы неабходных медыкаментаў заканчваліся.
Менавіта цяжкапараненых нам удалося выратаваць першымі падчас абмену ў чэрвені: 144 чалавекі, з якіх 95 — абаронцаў Марыупаля, ужо вярнулі. Большасць з іх мелі цяжкія раненні. На цяперашні стан яны атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю».
Звяртаецца ўвага, што «ўсе дзяржаўныя інстытуты працуюць над тым, каб вярнуць герояў Марыупаля і ўсіх украінцаў, якія знаходзяцца ў палоне ворага. Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі працягвае працаваць 24/7 для вызвалення ўкраінскіх абаронцаў і абаронцаў з палону, вышуку асоб, зніклых без вестак пры асаблівых абставінах».
Між тым Расійская Федэрацыя не выконвае абавязацельстваў, грэбуе дамоўленасцямі, не прызнае міжнародных нормаў і правілаў вядзення вайны. Улічваючы гэта, пытанне абмену палоннымі з'яўляецца складаным і адчувальным.
«Мы заклікаем увесь цывілізаваны свет не дапусціць анансаванага катамі судзілішча ў Марыупалі над украінскімі абаронцамі. Патрабуем неадкладна накіраваць прадстаўнікоў арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа да месцаў, у якіх утрымліваюць украінскіх ваеннапалонных», — гаворыцца ў заяве.