Украіна знішчыла больш вайсковай тэхнікі, чым ёсць у войскаў ЕС

За пяць тыдняў вайны ўкраінцы знішчылі ўжо больш за чатыры тысячы адзінак рознай тэхнікі ворага.

Фота: t.me/generalstaff_ua

Фота: t.me/generalstaff_ua

Украінцы знішчылі ўжо больш за чатыры тысячы адзінак ваеннай расійскай тэхнікі. У сваім звароце прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль падкрэсліў, што гэта больш, чым на ўзбраенні некаторых армій краін Еўропы і свету, паведамляе korrespondent.net.

«Вызваленчая вайна ўкраінскага народа доўжыцца ўжо 5 тыдняў. Нашы сілы абароны працягваюць дэмілітарызацыю расійскай арміі, знішчыўшы ўжо больш за чатыры тысячы адзінак рознай тэхнікі ворага. Гэта больш, чым маюць у сябе на ўзбраенні большасць армій Еўропы і свету», — сказаў ён.

Таксама Шмыгаль дадаў, што ўкраінскія прадпрыемствы часткова вярнуліся да працы на працягу апошняга тыдня, а ў 20 абласцях пачалася пасяўная кампанія. Ён таксама адзначыў, што летась на гэтую дату пасяўная кампанія пачалася толькі ў 15 абласцях.