Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным дзеля міру

Зяленскі адзначыў, што не імкнецца да такой сустрэчы, але гатовы да яе дзеля міру. «Гэта (будзе) не лепшы дзень у маім жыцці. Але я зраблю гэта дзеля таго, каб наблізіць мір», — сказаў ён. Сусветныя лідары абмяркоўваюць, як уладкаваць паміж РФ і Украінай хаця б энергетычнае перамір’е, а Расія працягвае біць па Украіне балістыкай. Ідуць 1672-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

552038951_1147543234225420_4823411548184254229_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 248 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 22 верасня.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 10 атак расіяну раёнах Старыцы, Казачай Лапані, Лімана, Сіманаўка, Рыбалчына і Зарубінкі.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 19 атак у раёнах Канстанцінаўкі, Навасёлаўкі, Іллінаўўкі, Доўгай Балкі, Раскошнага і Навапаўлаўкі.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 33 атакі ў раёнах Біліцкага, Сяргееўкі і Навапаўлаўкі, а таксама ў кірунках Тарэцкага, Сафіеўкі, Дабраполля, Новага Данбаса, Вольнага, Ганнаўкі, Чырвонападдолля, Вадзянскага, Дарожнага, Васільеўкі і Мірнага.

На Гуляйпільскім кірунку расіяне 14 разоў атакавалі ў раёнах Раждзянкі, Цярнаватага і Капаноў.

* * *

У ноч на 22 верасня Расія атакавала Украіну:

  • супрацькарабельнымі ракетамі «Онікс»;

  • балістычнымі ракетамі Іскандэр-М/С-400/KN-23;

  • 4 крылатымі ракетамі марскога базавання «Калібр»;

  • 8 «Бандэроль»/«Дань-Т»;

  • 212 ударнымі БпЛА тыпу Shahed (у тым ліку рэактыўнымі) і дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя».

Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 186 мэтаў:

  • 1 крылатая ракета «Калібр»;

  • 8 «Бандэроль»/«Дань-Т»;

  • 177 БпЛА.

Паветраныя сілы Украіны папярэджваюць, што атака працягваецца, у паветранай прасторы знаходзяцца БпЛА.

* * *

У выніку расійскай атакі «Шахедамі» на Баштанскі раён Мікалаеўскай вобласці паранены чацвёра мужчын, адзін з іх — у крайне цяжкім стане.

У ноч на 22 верасня армія РФ нанесла масіраваны ўдар па Палтаўскай вобласці, у Крэмчугскім раёне пад удар трапілі прамысловае прадпрыемства і аб'ект крытычнай інфраструктуры. Абышлося без пацярпелых.

Расіяне ў ноч на 22 верасня ў чарговы раз атакавалі Кіеў дронамі. У выніку абстрэлу пашкоджаны жылы дом і пацярпелі некалькі чалавек.

У ноч на 22 верасня расійскія войскі нанеслі ўдары балістычнымі ракетамі па Днепрапятроўскай вобласці, выбухі прагрымелі ў Дняпры, Крывым Розе і Паўлаградзе. Па папярэдніх даных, па чатыры балістычныя ракеты ўдарылі па Дняпры і Крывым Розе, яшчэ як мінімум тры ракеты атакавалі Паўлаград. У выніку ўдару па Дняпры загінулі тры чалавекі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні.

На фоне масіраванай атакі па Украіне ў Польшчы і Латвіі паднялі ў неба баявую авіяцыю з-за паветранай пагрозы.

* * * 

817831697_1562600641666847_6475054749003684271_n.jfif

* * *

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў падчас размовы з журналістамі, што 21 верасня ён абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ініцыятывы, накіраваныя на забеспячэнне мараторыя паміж Украінай і РФ на атакі, звязаныя з энергетычным сектарам, піша Reuters.

«У нас адбылася працяглая дыскусія адносна Украіны і Расіі, адносна неабходнасці больш хуткай і рашучай дапамогі нашым украінскім сябрам у плане перахопнікаў, паколькі гэта ключавое пытанне з пункту гледжання абароны», — расказаў лідар Францыі.

Макрон адзначыў, што яны абмеркавалі ідэю спынення ўдараў па энергетычным сектары — тэму, якую ён падыме на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Французскі лідар дадаў, што дапамога энергетычнай сістэме Украіны застаецца прыярытэтам, паколькі вайна працягвае ўплываць на бяспеку па ўсёй Еўропе.

Макрон выказаў надзею на дасягненне прагрэсу падчас сустрэчы лідараў ААН.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю CBC News заявіў, што гатовы асабіста сустрэцца з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, калі такая сустрэча будзе мець канкрэтны вынік і наблізіць мір.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці асабістых перамоў з Пуціным, Зяленскі адзначыў, што не імкнецца да такой сустрэчы, але гатовы да яе дзеля міру. «Гэта (будзе) не лепшы дзень у маім жыцці. Але я зраблю гэта дзеля таго, каб наблізіць мір. Лепш было б сядзець з маёй сям'ёй», — сказаў прэзідэнт.

«Ён вораг, і я ведаю яго сапраўдную мэта: акупаваць нас, калі мы не будзем дастаткова моцнымі або калі не будзем мець гарантый бяспекі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Па словах Зяленскага, гарантыі бяспекі для Украіны павінны забяспечыць упэўненасць у тым, што Расія не зможа зноў пачаць акупацыю. Пры гэтым лідар Украіны не лічыць, што Пуцін зменіць свае мэты па акупацыі Украіны цалкам..

* * *

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб расказаў, што разведкі некаторых краін яго папярэдзілі – яго дзяржава можа стаць наступнай ахвярай расійскай агрэсіі. Аднак ён лічыць, што да пагроз Масквы трэба ставіцца больш стрымана, піша Politico.

Стуб указаў на «звышрэакцыю» некаторых выведвальных службаў, якія кажуць яму, што «вы наступныя» з нагоды расійскага ўварвання.

«Мы не бачым доказаў гэтага», – адзначыў ён. Палітык лічыць, што Еўропа павінна быць пільнай, але не засмучанай.

«У нас самая доўгая мяжа ў НАТА з Расіяй, гэта палова мяжы. Згодна з нашай выведкай, мы бачым, што цяпер ёсць актыўнасць, але непасрэднай ваеннай пагрозы няма», кажа прэзідэнт Фінляндыі.

Палітык таксама заявіў, што поўнамаштабная ваенная эскалацыя не адпавядае ні інтарэсам Расіі, ні яе магчымасцям. «Таму яны будуць працягваць запужваць, а нам проста трэба быць, як я ўжо казаў, стрыманымі, спакойнымі і сабранымі ў гэтай сітуацыі», — падагульніў Стуб.