Уладзімір Зяленскі: Вета ў руках агрэсара — вось тое, што загнала ААН у тупік
Уладзімір Зяленскі прапанаваў рэформу правілаў прымянення права вета. Вета ў руках агрэсара — вось тое, што загнала ААН у тупік. Вета не павінна служыць зброяй для тых, хто апантаны нянавісцю і вайной.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, калі выступаў у сераду, 20 верасня, на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, назваў прадстаўнікоў Расіі ў гэтым органе хлусамі, сказаў, што менавіта тое, што Расія мае права вета, і завяло ААН у тупік — і прапанаваў змяніць правілы яго ўжывання.
Зяленскі заявіў, што вета ў руках агрэсара — вось тое, што загнала ААН у тупік. Вета не павінна служыць зброяй для тых, хто апантаны нянавісцю і вайной, заявіў украінскі прэзідэнт.
ААН не можа эфектыўна працаваць з-за цяперашняй агрэсіі РФ, на арганізацыю ўжо не ўскладаюць надзей, калі гаворка ідзе аб абароне суверэнных межаў. Расія займае крэсла ў Радзе Бяспекі незаконна праз закулісныя маніпуляцыі пасля распаду СССР, у ім сядзяць хлусы, чыя праца — апраўдваць агрэсію і генацыд, адзначыў Зяленскі.
«Усё ў свеце бачаць, што менавіта робіць ААН недзеяздольнай. У гэтым крэсле ў Радзе Бяспекі, якое Расія заняла незаконна шляхам закулісных маніпуляцый пасля распаду Савецкага Саюза, сядзяць хлусы, чыя праца — апраўдваць агрэсію і генацыд, якія здзяйсняе Расія. Вета ў руках агрэсара — вось тое, што загнала ААН у тупік. Будзьце вы кім заўгодна — наяўная сістэма ААН усё роўна робіць вас меншым, чым права вета, якое ёсць толькі ў некалькіх і якое выкарыстоўваецца адным — Расіяй — на шкоду ўсім іншым чальцам ААН», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Генасамблеі ААН трэба даць магчымасць пераадольваць вета пры ўмове набору дзвюх трацін галасоў, якія будуць адлюстроўваць волю нацый з усіх кантынентаў.
Рада Бяспекі ААН павінна быць цалкам падсправаздачная нацыям свету. Яе склад трэба пашырыць: тут павінен быць пастаянна прадстаўлены Афрыканскі Саюз, Лацінская Амерыка, дзяржавы Ціхага акіяна, Германія.
Любы ўдзел пастаяннага чальца Рады Бяспекі павінен прыпыняцца, калі ён ідзе агрэсіяй супраць іншай нацыі.
Таксама трэба стварыць сістэму прадухілення агрэсіі з дапамогай прэвентыўных санкцый — Рада Бяспекі павінна разглядаць такое пытанне аўтаматычна, калі любая краіна заявіць пра пагрозу.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступаў у ААН і ў аўторак — упершыню гэта здарылася вочна, а не па відэасувязі. Тады ў рамках сесіі Генеральнай Асамблеі Зяленскі заклікаў свет спыніць Расію, якая развязала вялікую вайну.
Згадаем некаторыя цытаты з прамовы Зяленскага:
- Расія штурхае свет да апошняй вайны, Украіна ж робіць усё, каб пасля заканчэння расійскай агрэсіі ніхто ў свеце не адважыўся б напасці ні на адзін народ [...] ваенныя злачынствы павінны быць пакараныя, дэпартаваныя павінны вярнуцца дадому, акупанты павінны вярнуцца на сваю зямлю.
- Мэта цяперашняй вайны супраць Украіны — ператварыць нашу краіну, наш народ, нашы жыцці, нашы рэсурсы ў зброю супраць вас, супраць сусветнага парадку, заснаванага на правілах.
- Мы ведаем імёны дзясяткаў тысяч дзяцей і маем сведчанні яшчэ пра сотні тысяч дзяцей, выкрадзеных Расіяй на акупаваных тэрыторыях Украіны і затым дэпартаваных. Мы стараемся вярнуць нашых дзяцей дадому, але час сыходзіць. Што з імі будзе? Што будзе з імі? Гэтых дзяцей у Расіі вучаць ненавідзець Украіну. І ўсе іх сувязі з роднымі разарваныя. Гэта відавочны генацыд.