Выжыў толькі адзін чалавек — Узброеныя сілы Украіны знішчылі базу ПВК «Вагнер»

Паводле папярэдняй інфармацыі, выжыў толькі адзін чалавек

«Гарыць стадыён у Стаханаве, дзе была размешчаная база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». ФотаTelegram/Bochkala_WAR

«Гарыць стадыён у Стаханаве, дзе была размешчаная база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». ФотаTelegram/Bochkala_WAR

У чацвер, 9 чэрвеня, у горадзе Кадзіеўка (былы Стаханаў), які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі самаабвешчанай ЛНР, была знішчаная база расійскіх наймітаў з групы «Вагнера». Яна мясцілася на стадыёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, выжыў толькі адзін чалавек

Украінскі журналіст і вайсковы карэспандэнт Раман Бачкала апублікаваў у сваім ТГ-канале фатаграфію, на якой бачныя аблокі дыму над стадыёнам у Кадзіеўцы.

«Гарыць стадыён у Стаханаве, дзе была размешчаная база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», паведамляе журналіст.

Група «Вагнера» — гэта прыватная ваенная кампанія, якая, па дадзеных СМІ, звязаная з сябрам Пуціна, бізнесоўцам Яўгенам Прыгожыным.

 Паводле Польскага Радыё