Ва Украіне знішчылі паціпавярхоўку з людзьмі: пад заваламі апынуліся 30 чалавек (абноўлена)
Ракетны ўдар знішчыў жылы дом у Данецкай вобласці.
Украіна паведамляе пра ракетны ўдар па пяціпавярхоўцы: тры дзясяткі чалавек пад заваламі.
У горадзе Часаў Яр пад Бахмутам у Данецкай вобласці больш за 30 чалавек апынуліся пад руінамі пяціпавярховага дома, які трапіў у суботу ўвечары пад ракетны ўдар, сцвярджае кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка.
З-пад завалаў на паверхню на гэты момант дасталі целы шасці загінулых і пяці параненых.
«У доме поўнасцю знішчаны два пад'езды. На месцы працуюць ратавальнікі — спрабуюць выратаваць тых, хто апынуўся пад заваламі. Паводле слоў мясцовых жыхароў, там, хутчэй за ўсё, сама меней 34 чалавекі, у тым ліку 9-гадовае дзіця», — напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.
Паводле яго слоў, ратавальнікі здолелі ўстанавіць кантакт з двума людзьмі, якія апынуліся пад руінамі.
Па стане на 13:00падчас правядзення аварыйна-выратавальных работ на месцы здарэння ў горадзе Часаў Яр знойдзены целы 15 загінуўшых, выратаваны з-пад завалаў пяцёра.
Паведамляецца таксама, што ўстаноўлены і падтрымліваецца гукавы кантакт з трыма асобамі пад заваламі, ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх ратаванні, работы працягваюцца.