«Ваш прэзідэнт абвінавачваецца ў ваенных злачынствах»: Борыс Джонсан звярнуўся да расіян

Брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан запісаў зварот да расіян на тэму Украіны, у тым ліку з рускамоўнымі фразамі.

33ac60956fd82909faffe48eb9703258.jfif


Ён гаворыць пра зверствы расійскіх вайскоўцаў ва ўкраінскіх гарадах, пра забойствы мірных жыхароў, пра згвалтаванні жанчын на вачах у іх дзяцей, пра брацкія магілы. «Расіяне вартыя праўды, — падкрэсліў Джонсан. — ...Сведчанні такія шакавальныя, такія жудасныя, нядзіўна, што ваш урад хавае ад вас гэтыя факты».

Брытанскі прэм'ер лічыць, што калі б расіяне ведалі праўду пра тое, што адбываецца ва Украіне, то не падтрымлівалі вайну, паведамляе Еўрарадыё.

Апрача таго, Борыс Джонсан распавёў, як абыходзіць блакіроўку ў Расіі незалежных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай VPN. Брытанскі прэм’ер заклікае дзяліцца гэтай праўдай з іншымі.

«Ваш прэзідэнт абвінавачваецца ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, — кажа Джонсан у канцы свайго звароту. — Але я не веру, што ён дзейнічае ад вашага імя».