Венгрыя. Супраць Будапешту таксама ўводзяць санкцыі
У першы дзень студзеня 2011 года эстафета старшынства ў ЕС павінна была перайсці да Венгрыі. Аднак на Каляды партнёры нечакана прыстрашылі гэтай краіне адхіленнем ад шасцімесячнай місіі. Каменем стаў новы закон пра СМІ, зацверджаны парламентам. Ён яшчэ не падпісаны прэзідэнтам, а ўжо выклікаў рэзананс у ЕС. Па меркаванні крытыкаў, закон дазволіць істотна ўзмацніць кантроль над прэсай. Калі тэкст набудзе моц, у Будапешце з’явіцца новае ведамства па справах СМІ (NMHH).
У першы дзень студзеня 2011 года эстафета старшынства ў ЕС павінна была перайсці да Венгрыі. Аднак на Каляды партнёры нечакана прыстрашылі гэтай краіне адхіленнем ад шасцімесячнай місіі. Каменем
стаў новы закон пра СМІ, зацверджаны парламентам. Ён яшчэ не падпісаны прэзідэнтам, а ўжо выклікаў рэзананс у ЕС. Па меркаванні крытыкаў, закон дазволіць істотна ўзмацніць кантроль над прэсай. Калі
тэкст набудзе моц, у Будапешце з’явіцца новае ведамства па справах СМІ (NMHH). Пад яго кантроль патрапяць не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя тэле- і радыёстанцыі, а таксама газеты і
інтэрнэт-парталы. Ведамства атрымае права накладаць на іх буйныя штрафы і абавязваць журналістаў у шэрагу выпадкаў раскрываць свае крыніцы інфармацыя. Лідар фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце
Марцін Шульц мяркуе, што Венгрыя не вартая быць старшынёй ЕС. Ён нават заклікаў прымяніць да Будапешту эканамічныя санкцыі, лічачы іх больш дзейснымі. А люксембургскі дырэктар МЗС Жан Ассельборн
заявіў, што калі ўрад Венгрыі будзе трымацца свайго плану, тое паўстане пытанне, наколькі гэта краіна «годная» ўзначаліць ЕС. Пакуль Будапешт маўчыць.
Па матэрыялах нямецкай прэсы