За час вайны ў тыле РФ, у Беларусі і ў Крыме пашкодзілі як мінімум 24 расійскія ваенныя самалёты — СМІ

Як мінімум 24 самалёты знішчаны або пашкоджаны ў расійскім тыле, анексаваным Крыме і Беларусі з пачатку вайны.

photo_2023_02_26_20_51_17.jpg

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскія спецслужбы і ўзброеныя сілы маглі здзейсніць не менш за дзевяць паспяховых нападаў на авіябазы ў расійскіх рэгіёнах, анексаваным Крыме і Мінскай вобласці Беларусі. Усяго ўдалося знішчыць ці пашкодзіць як мінімум 24 расійскія вайсковыя самалёты.

Выданне «Вёрстка» прыйшло да такой высновы, калі вывучыла паведамленні Мінабароны Расіі, СМІ і даследчыкаў адкрытых даных OSINT.

photo_2023_08_30_18_20_29.jpg

Як піша «Вёрстка», першая атака адбылася ўжо на другі дзень уварвання — 25 лютага 2022 года. У гэты дзень на аэрадроме «Мілерава» ў Растоўскай вобласці згарэў адзін транспартны самалёт. Розныя крыніцы пісалі, што ўдар быў нанесены беспілотнікам або ракетай «Точка-У».

Самую паспяховую і маштабную атаку Украіна здзейсніла 9 жніўня 2022 года. Тады, як лічыцца, у выніку ўдару па аэрадроме «Сакі» ў Крыме Расія страціла шмат самалётаў: чатыры знішчальнікі Су-30СМ і сем бамбавікоў Су-24М. 

Праз чатыры месяцы, 5 снежня, БПЛА атакавалі аэрадромы «Энгельс-2» і «Дзягілева» ў Саратаўскай і Разанскай абласцях. Пашкоджанні атрымалі тры самалёты — два стратэгічныя бамбавікі Ту-95 і Ту-22М3.

Акрамя таго, у лютым 2023 года, відавочна, атрымаў пашкоджанні расійскі самалёт, які знаходзіўся ў Беларусі — на ваенным аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам. Гэта быў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50. 

Глядзіце таксама

Згодна з відэазапісамі, 28 лютага 2023 года яго спрабавалі падарваць з дапамогай квадракоптараў, але паветранае судна атрымала толькі пашкоджанні.

У пачатку траўня ўкраінскія дроны атакавалі аэрадром у населеным пункце Сешча ў Бранскай вобласці. У выніку быў пашкоджаны транспартны самалёт Ан-124.

У жніўні паспяховых нападаў стала значна больш. Толькі за адзін месяц Украіна ўдарыла па аэрадромах у Наўгародскай, Калужскай і Пскоўскай абласцях — 19, 21 і 30 жніўня. У выніку былі знішчаны два бамбавікі Ту-22М, пашкоджаны чатыры транспартныя Іл-76 і яшчэ адзін неназваны самалёт.

Так, як пісаў «НЧ», сёння, у ноч на 30 жніўня, дроны атакавалі аэрапорт Пскова (за 700 кіламетраў ад Украіны). У выніку адбыўся буйны пажар, пашкоджаны чатыры ваенна-транспартныя самалёты Іл-76. Паводле папярэдніх звестак, чатыры ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 атрымалі пашкоджанні падчас атакі на аэрапорт.

Глядзіце таксама