Замежная прэса пра Беларусь

Беларусь уключаная ў новую і больш маштабную за папярэднюю праграму Еўрасаюзу не без цяжкасцяў і дэбатаў. Адносіны ЕС да беларускага палітычнага рэжыму вядомы ўсім. Беларуская эканамічная мадэль яўна далёкая не толькі ад папулярных на Захадзе ўяўленняў пра рынкавую гаспадарку, але і ад нормаў ЕС, стандартаў WTO. Аднак жаданне раскалоць СНД, аслабіць і так вельмі не дасканалую Саюзную дзяржаву, мінімізаваць геапалітычную вагу Расіі перацягваюць нянавісць да апошняй дыктатуры Еўропы.

«Евразия» (Расія)

Беларусь уключаная ў новую і больш маштабную за папярэднюю праграму Еўрасаюзу не без цяжкасцяў і дэбатаў. Адносіны ЕС да беларускага палітычнага рэжыму вядомы ўсім. Беларуская эканамічная мадэль яўна далёкая не толькі ад папулярных на Захадзе ўяўленняў пра рынкавую гаспадарку, але і ад нормаў ЕС, стандартаў WTO. Аднак жаданне раскалоць СНД, аслабіць і так вельмі не дасканалую Саюзную дзяржаву, мінімізаваць геапалітычную вагу Расіі перацягваюць нянавісць да апошняй дыктатуры Еўропы.
«Евразия» (Расія)
Цяперашні раскол у лагеры дэмакратычных сіл узрадуе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, які ўвесь час гаворыць, што беларуская апазіцыя не ўяўляе салідную палітычную сілу. Прычым беларускаму лідэру будзе асабліва прыемна, што апазіцыянеры перасварыліся паміж сабой напярэдадні важнай падзеі — майскага саміту ў Празе… Між тым, тактычная перамога спадара Лукашэнкі над апазіцыяй не значыць, што ў Еўропе маюць намер весці справу выключна з ім. ЕС да гэтага часу не даслаў прэзідэнту Беларусі запрашэнне прыехаць на саміт.
«Коммерсант-ъ» (Украіна)
Разуменне тэрміну «знешняя агрэсія» ў РФ і яе саюзнікаў абсалютна рознае. Такая агрэсія, калі яе разумець як агрэсію на постсавецкай тэрыторыі, не з’яўляецца актуальнай. Яна па сутнасці нават не разглядаецца. Больш рэальнымі з’яўляюцца вайсковыя дзеянні паміж самімі былымі савецкімі рэспублікамі. А АДКБ не мае рэсурсу папярэджання такога кшталту канфліктаў. Больш таго, ніхто не жадае ўдзельнічаць у падобных канфліктах у якасці трэцяй сілы, якая будзе разводзіць праціўнікаў. Адсюль дэмарш Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што беларускія вайскоўцы не будуць удзельнічаць у аперацыях за межамі краіны.
«Политком.ру» (Расія)
Паводзіны звычайных беларусаў і бізнес-колаў у першыя месяцы 2009 года наглядна дэманструюць асаблівасці беларускага менталітэту і арыгінальнасць сацыяльных учынкаў, палітычнай культуры. Параўнальны аналіз сітуацыі ў Беларусі, Украіне, Латвіі, Францыі выяўляе асаблівасць беларускай сітуацыі. Патэрналісцкія настроі шырокіх мас, нізкі ўзровень карпаратыўнай культуры, слабая інстытуалізацыя грамадства, зашмат адміністратыўных правілаў, дэградацыя і дэфрагментацыя інтэлігенцыі, вузкасць кланаў — усё гэта характарызуе беларускі крызіс, якога быццам няма.
«Фонд стратегической культуры» (Расія)
Беларусі палітычна выгадна дачакацца, калі Кіргізія або Таджыкістан прызнаюць незалежнасць гэтых рэспублік (Абхазія і Паўднёвая Асеція) і ацаніць рэакцыю сусветнай супольнасці. Маскве ў такой сітуацыі застаецца толькі канстатаваць рэальнасць. Абараняць сваю пазіцыю адной і не сварыцца з Беларуссю — адной з ключавых краінаў, якая транспартуе расійскі газ у Еўропу. Не выключана, што Расія нарэшце перастане мець ілюзіі адносна перспектыў Саюзнай дзяржавы.
«Новый Регион» (Расія)