Замежныя СМІ пра Беларусь: 15-21 кастрычніка
Нядаўна ў ролі выратавальніка беларускай эканомікі выступіў Махмуд Ахмадзінежад, прэзідэнт Ірана. Ён даў Мінску крэдыт у памеры звыш 400 мільёнаў долараў. Гэта дапаможа Лукашэнку прынамсі пару
месяцаў утрымліваць планавую эканоміку краіны. Той факт, што сваю дапамогу беларускаму рэжыму прапануюць аўтарытарныя рэжымы, з’яўляецца доказам правалу палітыкі Захаду. ЕС ужо не ведае, што
яму рабіць, акрамя як караць мінскіх палітыкаў забаронамі на ўезд.
«Handelsblatt» (Германія)
Нядаўна ў ролі выратавальніка беларускай эканомікі выступіў Махмуд Ахмадзінежад, прэзідэнт Ірана. Ён даў Мінску крэдыт у памеры звыш 400 мільёнаў долараў. Гэта дапаможа Лукашэнку прынамсі пару
месяцаў утрымліваць планавую эканоміку краіны. Той факт, што сваю дапамогу беларускаму рэжыму прапануюць аўтарытарныя рэжымы, з’яўляецца доказам правалу палітыкі Захаду. ЕС ужо не ведае, што
яму рабіць, акрамя як караць мінскіх палітыкаў забаронамі на ўезд.
«Handelsblatt» (Германія)
Меры, ухваленыя на зачыненай сесіі «парламента» і апублікаваныя на ўрадавым сайце, уводзяцца ў той момант, калі ў аўтарытарнай дзяржаве з насельніцтвам у 10 мільёнаў чалавек
узмацнілася абуранасць і іншадумства ў сувязі з эканамічным крызісам, з-за якога беларускі рубель страціў яшчэ траціну свайго кошту. Улады жудасна баяцца магчымых беспарадкаў. Яны робяць стаўку на
рэпрэсіі, таму што ў іх не застаецца іншых інструментаў.
«The Washington Post» (ЗША)
Падобна на тое, што Лукашэнка трохі палохалі ліберальныя замашкі Мядзведзева. З больш цвёрдым Пуціным яму будзе камфортней працаваць, пра што ўласна ў артыкуле ў «Известиях» ён
недвухсэнсоўна дае зразумець. Ну што ж, Бацька, «велком ту Раша».
Газета.Ру (Расія)
Лукашэнка спрабуе атрымаць фінансавую дапамогу ад галоўнага паплечніка і фундатара Беларусі, Расіі. Але Масква стала выкарыстоўваць сітуацыю для таго, каб узмацніць ціск на Беларусь з мэтай прымусіць
яе прадаць дзяржаўныя кампаніі, ад чаго Лукашэнка заўсёды адмаўляўся.
«The Associated Press» (ЗША)
Беларускі рубель стаў лягчэй фанеры. Меры каманды прэзідэнта Лукашэнкі па стабілізацыі нацыянальных фінансаў пакуль не даюць выніку. Мясцовыя эканамісты ўпэўненыя, што неўзабаве курс перакрочыць
адзнаку ў 10 тысяч. Менавіта ў гэтай мяжы Нацбанк суседняй краіны спадзяецца стабілізаваць адзіны валютны курс. Эксперты лічаць, што пакуль усе здзейсненыя меры правальваюцца, паколькі Нацыянальны
банк не выключае друкарскі варштат: пасля рэзкага росту коштаў улады пайшлі і на падвышэнне заробкаў.
«Вечерняя Москва» (Расія)
У паведамленні прэс-службы ўрада адзначаецца, што Беларусь па-ранейшаму разлічвае на крэдыт МВФ у памеры 3,5–7 мільярдаў долараў. Як сведчаць «рынкавыя» крокі ўрада, шанцы
на яго атрыманне ёсць. Тым часам узровень жыцця насельніцтва імкліва валіцца. Як паведаміў Белстат, сярэдняя зарплата па выніках верасня склала 220 долараў у эквіваленце супраць 500 долараў у канцы
мінулага года. Цяперашнія інфляцыйныя стрэсы — следства папулісцкай палітыкі ўладаў напярэдадні выбараў, сцвярджаюць эксперты і дзівяцца, як насельніцтва доўга трывае ўсё гэта.
«Независимая газета» (Расія)