Замежныя СМІ пра Беларусь: 15 жніўня - 21 жніўня

Беларускі палітычны рэжым дэманструе дзіўную ўстойлівасць як унутры краіны, так і за яе межамі. Не сакрэт, што адсутнасць досведу дзяржаўнага будаўніцтва вельмі моцна падрывала знешнюю палітыку дзяржаў, якія ўтварыліся пасля развалу СССР. За рэдкім выключэннем, у новых лідэраў не было досведу вядзення палітыкі ў міжнародным маштабе. І прэзідэнт Лукашэнка не з’яўляўся тут выключэннем. Але ён аказаўся чалавекам, здольным вучыцца на памылках. У апошнія гады Лукашэнка не робіць памылковых крокаў.

Беларускі палітычны рэжым дэманструе дзіўную ўстойлівасць як унутры краіны, так і за яе межамі. Не сакрэт, што адсутнасць досведу дзяржаўнага будаўніцтва вельмі моцна падрывала знешнюю палітыку дзяржаў, якія ўтварыліся пасля развалу СССР. За рэдкім выключэннем, у новых лідэраў не было досведу вядзення палітыкі ў міжнародным маштабе. І прэзідэнт Лукашэнка не з’яўляўся тут выключэннем. Але ён аказаўся чалавекам, здольным вучыцца на памылках. У апошнія гады Лукашэнка не робіць памылковых крокаў. Калі градус рэпрэсіўнай палітыкі ўнутры Беларусі не павялічыцца, захаваецца рыторыка адносна роўнай важнасці як заходняга, так і ўсходняга кірунку ў знешняй палітыцы, а сам Лукашэнка будзе дыстанцавацца ад адыёзных крокаў Расіі, гэтага будзе цалкам дастаткова, каб прывесці да істотнага пацяплення беларуска-амерыканскіх адносін.
«Deutche Welle» (Германія)
Характэрна, што афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА вельмі скупа паведаміла пра гэтыя сустрэчы (сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі і прадстаўніка адміністрацыі ЗША Філіпа Гордана): сухое паведамленне можа азначаць, што перамовы прайшлі не надта гладка. Напрыклад, чэрвеньскі візіт у Мінск дэлегацыі кангрэсменаў ЗША афіцыйныя СМІ асвятлялі ў дэталях, а саміх кангрэсменаў прыняў прэзідэнт, які паабяцаў ЗША бесперашкодны доступ да беларускіх актываў у абмен на адмену Акту пра абарону дэмакратыі ў Беларусі. Гордана спадар Лукашэнка не прымаў. Кіраўніцтва Беларусі атрымала і яшчэ адзін непрыемны сігнал. Амбасада ЗША паведаміла, што спадар Гордан правёў кансультацыі з амбасадарамі краін ЕС у Мінску «пра агульную пазіцыю ў стаўленні да Беларусі». Гэта можа азначаць, што Вашынгтон мае намер дамагацца адзінага падыходу Захаду да адносін з Беларуссю, улады якой у апошні час заяўлялі ледзь не пра новую эру ўзаемадзеяння з ЗША і ЕС.
«Коммерсант» (Расія)
«Мінск, на фоне малочнай вайны з Масквой, у апошнія месяцы таксама дыстанцуецца ад АДКБ. Пры гэтым Беларусь, як і Узбекістан, адмовілася падпісваць дамову пра фармаванне Калектыўных сіл хуткага рэагавання. Зрэшты, фронда ўзбекскага і беларускага прэзідэнтаў не перашкодзіла Расіі дамагчыся ад іншых краін згоды на стварэнне КСХР. Гэта гісторыя стала вельмі паказальным прыкладам таго, як насамрэч працуе механізм прыняцця рашэнняў у АДКБ. Яны павінны прымацца кансенсусам. Але калі штосьці трэба Маскве, то, нягледзячы на пратэсты нязгодных, рашэнне ў АДКБ будзе прынятае ў парушэнне працэдур. Відавочна, што гэта таксама не можа не насцярожваць амбіцыйных лідэраў Беларусі, Узбекістана, Казахстана, якія не жадаюць, каб іх краіны былі нямымі статыстамі ў «вялікай гульні», якую вядзе Расія.
«Дзеркало Тижня» (Украіна)
І справа тут не толькі ў незадаволенасці прэзідэнта ўласнымі сілавікамі. Цяпер краіна перажывае самы сур’ёзны крызіс з часоў 1990-х, і ў гэтай сувязі словы прэзідэнта пра тое, што неўзабаве Беларусь будзе жыць на «ўзроўні ЕС», выглядаюць непераканаўча. Рэйтынгі Бацькі валяцца нават у рэгіёнах. Разам з тым, відавочна, ёсць незадаволеныя прэзідэнтам і сярод яго паплечнікаў. Пра гэта, прынамсі ў Мінску, гуляе шмат чутак. У гэтай сувязі рашэнне стварыць асобную арганізацыю, якая б разбіралася з усімі больш-менш значнымі палітычнымі постацямі і сілавікамі і пры гэтым была падкантрольнай асабіста прэзідэнту, выглядае цалкам лагічна. У прынцыпе, пра беларускага прэзідэнта заўсёды казалі, быццам ён не давярае нават самаму блізкаму асяроддзю.
«Частный кореспондент» (Расія)
Беларусь і Літва відавочна апынуліся закладнікамі ўнутрырасійскай барацьбы за малочны рынак. І ўжо зрабілі высновы з таго, што пэўныя бізнесовыя колы ў Расіі ў стане для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў дамагчыся ад улад краіны практычна любых эканамічных мер.
«Росбалт» (Расія)