Замежныя СМІ пра Беларусь: 16 - 22 красавіка

Беларусь апынулася на мяжы. Кошты растуць, нацыянальная валюта, беларускі рубель, абясцэньваецца. Па словах жыхароў Мінску, з прылаўкаў крам ужо пачалі знікаць некаторыя імпартныя прадукты. Хоць маштабы цяперашняга крызісу пакуль не ясныя, прадчуванне бяды распаўсюджваецца, абвастраючыся з-за загадкавага выбуху ў метро. Падобна, гэтая атака пахіснула ўпэўненасць нязменнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які пазіцыянуе сябе як адзінага гаранта бяспекі і стабільнасці. Беларусь цяпер шмат у чым залежыць ад падачак з-за мяжы.

Беларусь апынулася на мяжы. Кошты растуць, нацыянальная валюта, беларускі рубель, абясцэньваецца. Па словах жыхароў Мінску, з прылаўкаў крам ужо пачалі знікаць некаторыя імпартныя прадукты. Хоць маштабы цяперашняга крызісу пакуль не ясныя, прадчуванне бяды распаўсюджваецца, абвастраючыся з-за загадкавага выбуху ў метро. Падобна, гэтая атака пахіснула ўпэўненасць нязменнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які пазіцыянуе сябе як адзінага гаранта бяспекі і стабільнасці. Беларусь цяпер шмат у чым залежыць ад падачак з-за мяжы. Незадаволеныя відавочнай падробкай на прэзідэнцкіх выбарах у снежні і рэпрэсіямі супраць апазіцыі, заходнія ўрады ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і амаль перапынілі адносіны з ім. І цяпер два галоўных донара Лукашэнкі — Расія і ЕС, — падобна, пакінулі яго. Расійскія лідары, якія за апошнія гады часта ўступалі ў супярэчнасці з Лукашэнкам, паведамілі, што разважаюць пра прадстаўленне Беларусі крэдыту на 3 мільярда долараў. Але эксперты лічаць, што Расія ў абмен можа запатрабаваць няпростых саступак.
«The New York Times» (ЗША)
Міжбанкавы курс долара ў Беларусі перавысіў афіцыйны ўжо на 40%. Праўда, эксперты лічаць, што гэта занадта завышаны курс, выкліканы дэфіцытам. Па іх ацэнках, эканамічна апраўданай была б 20-працэнтная дэвальвацыя. Дарэчы, МВФ у сваёй сакавіцкай справаздачы пра стан беларускай эканомікі казаў пра тое, што беларускі рубель пераацэнены на 12–16%. Калі б улады прыслухаліся да меркавання міжнародных экспертаў і своечасова дэвальвавалі нацыянальную грашовую адзінку, то шмат якіх праблем можна было б пазбегнуць.
«Независимая газета» (Расія)
Зрэшты, самае нечаканае было сказана пад канец. Беларускі прэзідэнт упершыню павёў гаворку пра іншага прэзідэнта краіны — свайго пераемніка. Першы раз Лукашэнка згадаў «зменшчыка», кажучы пра лідараў апазіцыі: «Буду я ў вас прэзідэнтам ці хтосьці іншы — вы абыходзьце гэтых людзей бокам. Тое, што яны кажуць, — яны б так зрабілі. Запомніце, гэта страшныя людзі». Другі раз, бліжэй да канца гаворкі, Лукашэнка выдаў такую фразу: «Мне, напэўна, і не напэўна, а сапраўды, разам з вамі давядзецца жыць пры новым прэзідэнце». Праўда, нічога пэўнага пра гэтага «новага прэзідэнта» сказана не было. Раней Лукашэнка публічна не дапускаў думкі пра сваю змену.
Газета.Ру (Расія)
Без унутраных ворагаў, хутчэй за ўсё, не абыдзецца. Бацьку трэба згуртаваць нацыю, абвінаваціць здраднікаў і адмарозкаў, паказаць, што ён па-ранейшаму нясе Беларусь, як крыштальную вазу, у сваіх надзейных руках. Лепшы спосаб стварыць гэту сітуацыю — абмежаваць людзям доступ да інфармацыі і закруціць гайкі. Гэта значыць, рэакцыя на выбух будзе цалкам прадказальнай: узмацненне сілавога складніку, пошук знешніх і ўнутраных ворагаў і, адпаведна, умацаванне аўтарытарнай — пераходзячай у таталітарную, ізаляваную ад навакольнага свету — мадэль кіравання. Паўтаруся, па вялікім рахунку можна казаць, што ўсё гэта на карысць доўгатэрміновай стратэгіі, якую рэалізуе Лукашэнка. Калі вакол ворагі, ахвочыя разбурыць Беларусь, значыць, адзіны, хто яе выратуе, — вядома ж, Аляксандр Рыгоравіч.
«Голас республики» (Казахстан)