Замежныя СМІ пра Беларусь: 1-6 красавіка
Першае. У санкцыях вінаватыя не Літва, і не Еўрапейскі саюз. Вінаватая Беларусь. Гэта ўлады Беларусі не клапоцяцца пра шараговых грамадзян, пра якіх так клапоцімся мы, калі яны вырашаюць, што выкананне смяротнага пакарання і ўтрыманне ў турмах кандыдатаў у прэзідэнты больш важнае за экспарт. Другое. Клопат «пра сваіх працаўнікоў» гучыць несур’ёзна… Гэта наскрозь блюзнерскі погляд на працоўнага чалавека, які можа прывесці да таго, што пралетар можа працаваць і на злачынца, галоўнае, што той плаціць зарплату. Трэцяе. Санкцыі патрэбныя не толькі Беларусі ці Еўропе.
Першае. У санкцыях вінаватыя не Літва, і не Еўрапейскі саюз. Вінаватая Беларусь. Гэта ўлады Беларусі не клапоцяцца пра шараговых грамадзян, пра якіх так клапоцімся мы, калі яны вырашаюць, што
выкананне смяротнага пакарання і ўтрыманне ў турмах кандыдатаў у прэзідэнты больш важнае за экспарт. Другое. Клопат «пра сваіх працаўнікоў» гучыць несур’ёзна…
Гэта наскрозь блюзнерскі погляд на працоўнага чалавека, які можа прывесці да таго, што пралетар можа працаваць і на злачынца, галоўнае, што той плаціць зарплату. Трэцяе. Санкцыі патрэбныя не толькі
Беларусі ці Еўропе. Яны патрэбныя і нам. Галоўнае, як мы ацэньваем, што пра гэтыя падзеі кажа наша сумленне. Сумленне нібы хамяк — або грызе, або спіць. Лепш хай грызе.
«Delfi» (Літва)
Рэпрэсіі ў Беларусі ўжо дасягнулі сваёй мяжы. Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў паведаміў, што правал уплыву на Беларусь можа падарваць давер да ЕС, калі ўздзеяння не атрымаецца дасягнуць.
«Le Figaro» (Францыя)
У цяперашніх умовах само вядзенне дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі запатрабуе ад еўрапейскіх структур жалезнай вытрымкі і цярпення. Таму што практычная рэалізацыя рашэнняў, што прымаюцца, будзе
праектам доўгатэрміновым, які не прыносіць хуткага выніку — дарожнай картай дзеянняў, пра неабходнасць якой не раз нагадвалі апазіцыйныя палітыкі.
«Deutche Welle» (Германія)
Беларускае кіраўніцтва выдатна разумее, што беларуская эканоміка не гатовая да рэальнай канкурэнцыі на адзіным рынку ЕЭП. Сутычка ў небе паміж дзяржаўнай «Белавіа» і прыватным
«Аэрафлотам» азначае толькі пачатак працэсу цвёрдай канкурэнцыі паміж беларускім дзяржсектарам і рынкавай эканомікай Расіі і Казахстана. Спроба захаваць характар беларускай
эканамічнай мадэлі ва ўмовах інтэграцыі будзе і далей прымушаць афіцыйны Мінск рабіць міжнародныя скандалы і канфлікты. Іншага шляху ў А. Лукашэнкі папросту няма.
«Politoboz» (Расія)
Паводзіны Лукашэнкі, здаецца, азначаюць канец «флірту» Лукашэнкі з Захадам. У гэтай сітуацыі яму нічога не застаецца, як зноў звярнуцца да новых-старых партнёраў з Еўразійскага
саюза — Расіі і Казахстану. Аднак Еўразійскі саюз не будзе мець вялікага ўплыву на рост ВУП і з’яўляецца выключна палітычнай гульнёй.
«Nowa Europa Wschodnia» (Польшча)