Замежныя СМІ пра Беларусь: 1 - 6 ліпеня

Аналізуючы выказванні еўрапейскіх чыноўнікаў, эксперты мяркуюць, што ў найбліжэйшай перспектыве Мінск могуць чакаць новыя санкцыі ЕС. Па іх меркаванні, зацішша было звязана не толькі з тым, што ў ЕС шмат сваіх праблем, але і з тым, што неасцярожнымі рухамі яны маглі паставіць пад пагрозу вызваленне палітвязняў па амністыі. Прыняцце закона ясна дало зразумець — Лукашэнка дэманстратыўна не збіраецца нікога выпускаць без гандлю.

Аналізуючы выказванні еўрапейскіх чыноўнікаў, эксперты мяркуюць, што ў найбліжэйшай перспектыве Мінск могуць чакаць новыя санкцыі ЕС. Па іх меркаванні, зацішша было звязана не толькі з тым, што ў ЕС шмат сваіх праблем, але і з тым, што неасцярожнымі рухамі яны маглі паставіць пад пагрозу вызваленне палітвязняў па амністыі. Прыняцце закона ясна дало зразумець — Лукашэнка дэманстратыўна не збіраецца нікога выпускаць без гандлю.

«Независимая газета» (Расія)
Ізаляваны Захадам Лукашэнка прыехаў у Кіеў разам з малалетнім сынам, якога назваў пераемнікам. На стадыёне ён сядзеў поруч з празаходнім прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Той размаўляў, жартаваў, не было відаць, каб ён быў збянтэжаны сустрэчай з беларускім лідарам, ізаляваным Захадам. У любым выпадку, Саакашвілі выдатна ведае Лукашэнку. Астатнія ганаровыя госці, якія прысутнічалі на матчы Іспаніі з Італіяй — прэзідэнты Польшчы і Італіі, прэм’еры Італіі і Іспаніі і прэзідэнт Украіны — сядзелі ў суседняй ложы, каб не мець кантакту з Лукашэнкам. Да скандалу не дайшло. Саакашвілі выратаваў сітуацыю. «Стадыён у Кіеве настолькі вялікі, што змяшчаюцца на ім усе», — сказаў польскі прэзідэнт.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча)
Яшчэ адным галаўным болем беларускага рэжыму стала чэрвеньская сесія Савета ААН па правах чалавека. На ёй быў заслуханы даклад вярхоўнага камісара пра сітуацыю ў Беларусі на падставе гадавога маніторынгу. Шматлікія краіны выказалі заклапочанасць парушэннямі правоў чалавека ў краіне і выступілі за прыняцце жорсткай рэзалюцыі і за прызначэнне спецдакладчыка ААН па Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму працуюць над тым, каб прадставіць вызваленне Саннікава і Бандарэнкі ў выглядзе «прагрэсу ў галіне правоў чалавека». Калі падобная ацэнка заменіць сабой жорсткую рэзалюцыю, то для Лукашэнкі будзе адкрыты шлях да новых крэдытаў і «дыялогу» з Захадам. Без спецдакладчыка сітуацыя ў Беларусі будзе пагаршацца з маўклівай згоды міжнароднай супольнасці.

«EUobserver» (Бельгія)
Не выключана, што арышт Андрэя Пачобута — проста вынік адсутнасці каардынацыі дзейнасці розных сілавікоў. Аднак больш праўдападобна, што справа тут шмат у чым у нацыянальнасці журналіста. Справа ў тым, што ён этнічны паляк, намеснік старшыні неафіцыйнага саюзу палякаў Беларусі. І гэта акалічнасць, трэба думаць, не пакіне без увагі кіраўніцтва Польшчы, якое мае ў ЕС немалы ўплыў. Такім чынам тое, што ў Беларусі «пасадзілі журналіста», прапаганда лёгка памяняе на загаловак «Польшча ваюе з Беларуссю». Ужо ўспомнілі пра гістарычныя крыўды, пра сутыкненні паміж рускімі і палякамі на Еўра–2012. Словам, рускія браты, не кідайце ў бядзе, дайце саюзнікам грошай! І хто адмовіць?

«Россбат» (Расія)