Замежныя СМІ пра Беларусь: 23 - 29 кастрычніка
Цікавасць да цяперашніх выбараў у Беларусі звязана не толькі з тым, што беларускі лідэр кіруе краінай 16 гадоў і мае намер і далей захаваць сваю пасаду. Аснова інтрыгі вакол выбарчай кампаніі — складаная эканамічная і палітычная сітуацыя, у якую паставіла краіну Расія. Павялічыўшы кошт энерганосьбітаў, нядаўняя саюзніца стварыла эканамічныя праблемы. Паабяцаўшы строга падысці да ацэнкі выбараў, Расія наблізіла перспектыву поўнай нелегітымнасці Лукашэнкі. А развязаўшы інфармацыйную вайну, пазбавіла яго маральнай падтрымкі.
Цікавасць да цяперашніх выбараў у Беларусі звязана не толькі з тым, што беларускі лідэр кіруе краінай 16 гадоў і мае намер і далей захаваць сваю пасаду. Аснова інтрыгі вакол выбарчай кампаніі
— складаная эканамічная і палітычная сітуацыя, у якую паставіла краіну Расія. Павялічыўшы кошт энерганосьбітаў, нядаўняя саюзніца стварыла эканамічныя праблемы. Паабяцаўшы строга падысці да
ацэнкі выбараў, Расія наблізіла перспектыву поўнай нелегітымнасці Лукашэнкі. А развязаўшы інфармацыйную вайну, пазбавіла яго маральнай падтрымкі. Лукашэнка ўжо паўгода вядзе ўскосную агітацыю
— былі беспрэцэдэнтна падвышаны пенсіі і зарплаты, чаго ніколі не здаралася ў гісторыі сучаснай Беларусі. Прыняты бюджэт з закладзеным у ім ростам сацыяльных выдаткаў на 40%, у тым ліку на
35% — заробкаў. У гэтай сітуацыі адсутнасць падтрымкі, у тым ліку фінансавай, пасля выбараў можа прывесці да глыбокіх эканамічных і сацыяльных катаклізмаў.
«Независимая Газета» (Расія).
Які з кірункаў — прагматычнае стаўленне да ўлады ці падтрымка грамадзянскай супольнасці — з’яўляецца для Літвы больш прыярытэтным, верагодна, стане вядома пасля выбараў
прэзідэнта Беларусі. Пакуль жа эксперты і магчымыя кандыдаты ацанілі гэты візіт як падтрымку А. Лукашэнкі падчас яго прэзідэнцкай кампаніі.
«Delfi» (Літва)
У Кітаі Лукашэнка заявіў, што дамовіўся на 15 мільярдаў долараў інвестыцый, якія будуць выплачаны ў форме крэдытаў. Такі рост пазыкаў быў бы апраўданы, калі б сродкі накіроўваліся на перспектыўныя
праекты, здольныя прынесці краіне экспартную выручку, сцвярджаюць эксперты. Аднак крэдытныя грошы спачатку ўкладаюцца ў золатавалютныя рэзервы для фармавання «падушкі бяспекі», а
потым, калі попыт на валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў перавышае прапанову, праз валютныя інтэрвенцыі сыходзяць на фінансаванне імпарту. Перадвыбарнае падвышэнне сацыяльных стандартаў на
гэтым фоне палохае не толькі эканамістаў. Менавіта негатыўным знешнегандлёвым балансам краіны яны тлумачаць чуткі пра дэвальвацыю сярод простых людзей, якія скупляюць валюту.
«Росбалт» (Расія)
Тым часам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі заяўляюць, што абсалютна ніякіх парушэнняў закону пры правядзенні выбарчай кампаніі няма. Цікава, на якую рэакцыю з боку Еўрасаюза разлічвае апарат
чыноўнікаў? ЕС і Расія, хоць і не ўмешваюцца ў ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, але сітуацыяй валодаюць, і дзеянні службоўцаў па ўтрыманні ўлады Лукашэнкам там добра вядомыя. Галоўнымі
індыкатарамі шчырасці заяў улад Беларусі пра адкрытыя і сумленныя выбары будуць адказы на два пытанні: колькі актывістаў апазіцыі будуць уключаны ў склад больш за 6 тысяч участковых выбарчых камісій
і ці змогуць назіральнікі кантраляваць працэс падліку галасоў. Тады і стане зразумела, ці сапраўды ў Беларусі штосьці сур’ёзна змяняецца, ці спектакль з элементамі лібералізацыі —
чарговы рэверанс Мінска ў бок Еўрасаюза на фоне канфрантацыі з Масквой.
«Deutche Welle» (Германія)
Увесь гэты час Беларусь атрымлівала танныя энерганосьбіты і зарабляла на перапрацоўцы бязмытнай расійскай нафты. Да таго ж мільярдныя пазыкі за газ Ельцын папросту прабачаў Лукашэнку па сяброўстве.
Так і паўстаў пад бокам жабрачкі Расіі беларускі рай, з лёдавымі палацамі, стабільнай зарплатай і эканамічным цудам «а ля бацька Лукашэнка». Праўда, «парадыз»
скончыўся адразу ж, як толькі Пуцін і Мядзведзеў пачалі наводзіць парадак з пастаўкамі энерганосьбітаў, чакаючы за немалыя прэферэнцыі праявы хоць бы салідарнасці.
«Голос России» (Расія)