Замежныя СМІ пра Беларусь: 25 верасня - 1 кастрычніка

Справа ў тым, што паміж Масквой і Мінскам існуюць гандаль, барацьба. У гэтай барацьбе з боку Крамля робіцца акцэнт на асобе Лукашэнкі… Крэмль звяртае ўвагу, што Лукашэнка — прычына бед беларускага народа. Усе фільмы, якія паказваліся па расійскім тэлебачанні, былі закліканыя пераканаць расійскага гледача, расійскага абывацеля, у якога Лукашэнка даволі папулярны, у тым, што барацьба вядзецца не супраць Беларусі, не супраць беларускага народа, нават не супраць беларускага ладу, а выключна супраць беларускага прэзідэнта, які ў дадзеным выпадку закранае інтарэсы Расіі.

Справа ў тым, што паміж Масквой і Мінскам існуюць гандаль, барацьба. У гэтай барацьбе з боку Крамля робіцца акцэнт на асобе Лукашэнкі… Крэмль звяртае ўвагу, што Лукашэнка — прычына бед беларускага народа. Усе фільмы, якія паказваліся па расійскім тэлебачанні, былі закліканыя пераканаць расійскага гледача, расійскага абывацеля, у якога Лукашэнка даволі папулярны, у тым, што барацьба вядзецца не супраць Беларусі, не супраць беларускага народа, нават не супраць беларускага ладу, а выключна супраць беларускага прэзідэнта, які ў дадзеным выпадку закранае інтарэсы Расіі.
«Голос России» (Расія)
На «лекцыі» ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце (ВНУ, якое спецыялізуецца на падрыхтоўцы «ідэолагаў») А. Лукашэнка заявіў: «Мы пакуль ніякай дзяржаўнай ідэалогіі не сфармавалі». Так ён адказаў студэнтцы, якая здала залік па «Асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы», і публічна выставіў прафесарска-выкладчыцкі склад Акадэміі пры прэзідэнце (у прыватнасці, кафедру ідэалогіі і палітычных навук і прарэктара па ідэалагічнай працы), мякка кажучы, дзіўнымі людзьмі.
REGNUM (Расія)
Выбары ў Беларусі пачаліся са скандалу. Лукашэнка зноў рэгіструецца з істотнымі парушэннямі. У чарговы раз Мінск даказвае ўсяму свету, што законы створаныя для таго, каб іх сістэматычна парушаць і не ўспрымаць сур’ёзна. Цэнтравыбаркам Беларусі зарэгістраваў апошняга, 17-га кандыдата ў прэзідэнты краіны Аляксандра Лукашэнка з парушэннямі. Паводле беларускіх законаў, кандыдат павінен асабіста з’явіцца ў Цэнтравыбаркам, каб зарэгістравацца для ўдзелу. Насуперак заканадаўству, А. Лукашэнка, як і пяць гадоў таму, не з’явіўся. За яго падаваў заяўку міністр адукацыі А. Радзькоў.
«Газета» (Расія)
Яшчэ занадта рана пра нешта казаць. Звяртаць увагу трэба на дзве рэчы. З аднаго боку, вельмі асцярожна можна канстатаваць, што атмасфера гэтым разам крыху больш ліберальная, чым падчас мінулых выбарчых кампаній. Пра гэта сведчыць і гатоўнасць беларускіх уладаў працаваць з міжнароднымі назіральнікамі. …Яшчэ адно відавочнае адрозненне гэтай кампаніі ад мінулых — гэта тое, што сітуацыя ў эканоміцы стала адной з вядучых тэм кампаніі.
«Deutche Welle» (Германія)
Расія актыўна шукае якога-небудзь саюзніка, які быў бы «сваім чалавекам» у Еўрасаюзе. Даўным-даўно стала ясна, што на гэтым шляху Лукашэнка — зусім не патрэбны і нават шкодны баласт. Пры гэтым змяніць яго цяжка. Па-першае, з-за адсутнасці моцных праціўнікаў, а па-другое, з-за таго негатыўнага прыкладу, які дала суседзям Украіна часоў Юшчанкі. Таму народ беларускі, як гэта ні парадаксальна, не хоча змены дакучлівага вусатага Бацькі, мяркуючы, не без дастатковых падстаў, што іншыя будуць яшчэ горшыя.
«Фокус» (Украіна)
Пакуль усе патэнцыйныя ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі занятыя сабой і сваімі ініцыятыўнымі групамі. Тэма аб’яднання апазіцыі і вылучэння адзінага кандыдата на пэўны час страціла актуальнасць. Аднак у палітычным асяроддзі, мяркуючы па ўсім, яшчэ разлічваюць, што да яе можна будзе вярнуцца пасля таго, як кандыдаты ў кандыдаты выйдуць на фінішную прамую, гэта значыць, атрымаюць пасведчанні кандыдатаў у прэзідэнты. Этап збору подпісаў дапаможа шматлікім кандыдатам развітацца з ілюзіямі і неапраўданымі амбіцыямі, што падштурхне апазіцыю да аб’яднання.
«Независимая газета» (Расія)