Замежныя СМІ пра Беларусь: 29 студзеня-4 лютага

У нас шмат кажуць пра каштоўнасці. Але ўвесь час грэбуюць імі. І не толькі на дзяржаўным узроўні, але і на асабістым. Многім, напрыклад, добра вядома пра даўнія сяброўскія адносіны кіраўніка ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства Канстанціна Грышчанкі і экс-намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Саннікава (пра гэта пісалі айчынныя СМІ). Мы не ведаем, як ставіўся Канстанцін Іванавіч да палітычнай дзейнасці сябра і яго выбарчай кампаніі ў прэзідэнты РБ. Але, напэўна, гэта не галоўнае ў сяброўстве.

У нас шмат кажуць пра каштоўнасці. Але ўвесь час грэбуюць імі. І не толькі на дзяржаўным узроўні, але і на асабістым. Многім, напрыклад, добра вядома пра даўнія сяброўскія адносіны кіраўніка ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства Канстанціна Грышчанкі і экс-намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Саннікава (пра гэта пісалі айчынныя СМІ). Мы не ведаем, як ставіўся Канстанцін Іванавіч да палітычнай дзейнасці сябра і яго выбарчай кампаніі ў прэзідэнты РБ. Але, напэўна, гэта не галоўнае ў сяброўстве. Галоўнае — упэўненасць, што ў цяжкую хвіліну сябар заўсёды прыйдзе на дапамогу.
«Дзеркало Тижня» (Украіна)
Для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тыя санкцыі, якія прыняў Еўрапейскі Саюз, былі чаканымі. Лукашэнка сам давёў справу да ўвядзення такіх санкцый, заняўшы вядомую ўсім пазіцыю пасля выбараў прэзідэнта краіны, калі разагнаў дэманстрацыю апазіцыі, збіў апазіцыянераў. Еўрапейскі Саюз павінен быў адрэагаваць. Тактыку морквы, якую ўжывалі дагэтуль, працягваць стала немагчыма. З боку Лукашэнкі, магчыма, будуць розныя крокі: дэманстратыўныя, касметычныя змены і вельмі павярхоўныя ліберальныя жэсты.
«demosEUROPA» (Польшча)
Зараз Еўрапейскі Саюз тым больш павінен узгадніць з Расіяй сумесную палітыку ў адносінах да Беларусі. Менавіта падтрымка Масквы напачатку снежня 2010 года дазволіла Лукашэнку задушыць беларускую апазіцыю на прэзідэнцкіх выбарах. У выніку Лукашэнка апынуўся цалкам ва ўладзе Масквы. Тое, што Крэмль, а асабліва расійскі прэзідэнт Мядзведзеў, ужо даўно незадаволены Лукашэнкам, зразумела з мінулага лета, калі ў расійскіх СМІ пачалася кампанія супраць беларускага прэзідэнта. Разлік Масквы зразумець лёгка: Крэмль аддае перавагу ненавіснаму, але затое залежнаму Лукашэнку, які не можа павярнуцца ў бок Еўропы. Калі Еўрасаюз жадае штосьці змяніць у Мінску, то павінен вынесці беларускую тэму на павестку дня перамоў з Расіяй і пераканаць Маскву ў тым, што постаць Лукашэнкі не адпавядае інтарэсам расійска-еўрапейскага партнёрства.
«Deutche Welle» (Германія)
Пытанне кошту БелАЭС звязанае з немалаважным пытаннем «адкатаў». Эканамічных чыннікаў для Расіі падтрымліваць беларускую АЭС, якая стане прамым канкурэнтам Балтыйскай АЭС, што будуецца ў Калінінградскай вобласці, няма. Застаецца меркаваць, што будаўніцтва ладзіцца не з мэтай атрымліваць прыбытак, прадаючы электраэнергію ў рэгіёне, які і так ёй забяспечаны, а для чагосьці іншага. Напрыклад, для «перанакіравання фінансавых плыняў» падчас будаўніцтва.
«Bellona» (Расія)
Візавыя санкцыі — гэта тое, што беларускае кіраўніцтва ўжо праходзіла і, як заяўляў на мінулым тыдні сам Лукашэнка, да гэтага прызвычаілася. Да таго ж нельга сказаць, што візіты ў Еўропу беларускіх чыноўнікаў такія ўжо частыя. Хутчэй, у пакаранні візамі пераважае маральны аспект. У той жа час для ўлады, якая здольная ў дзень выбараў збіць і пасадзіць у турму больш за 700 чалавек, маральны аспект мае мінімальнае значэнне.
«Независимая газета» (Расія)