Замежныя СМІ пра Беларусь: 30 кастрычніка - 5 лістапада
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка яшчэ спрабуе абараніць нацыянальныя інтарэсы і супрацьстаяць імперскім замашкам Крамля, таму перыядычна вядзе «малочныя»,
«піўныя» і іншыя камерцыйныя войны з Масквой. А Назарбаеў, наадварот, як мага гучней заяўляе пра неабходнасць будаваць эканамічны, палітычны, мытны, ваенны і іншыя саюзы з
Расіяй.
«Белый парус» (Казахстан)
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка яшчэ спрабуе абараніць нацыянальныя інтарэсы і супрацьстаяць імперскім замашкам Крамля, таму перыядычна вядзе «малочныя»,
«піўныя» і іншыя камерцыйныя войны з Масквой. А Назарбаеў, наадварот, як мага гучней заяўляе пра неабходнасць будаваць эканамічны, палітычны, мытны, ваенны і іншыя саюзы з
Расіяй.
«Белый парус» (Казахстан)
Ніякіх унутраных перашкод на пасадзе прэзідэнта Беларусі ў Аляксандра Лукашэнкі няма. Іншая справа, што з Масквой яму ўсё ж лічыцца даводзіцца. Зусім зразумела, што за кошт продажу абутку, мэблі і
набору вытворчай тэхнікі эканоміку краіны не ўтрымаць. Патрэбныя іншыя грошы, і лепш за ўсё дармовыя, якія якраз і забяспечвае пастаўка расійскага газу ў Беларусь і яго транзіт у Еўропу. Аляксандр
Рыгоравіч пра гэта казаў, выгаворваў расійскаму тандэму (Мядзведзеў—Пуцін) за разрыў саюзных дамоўленасцяў шляхам узняцця коштаў на энерганосьбіты. Толькі казка тут зусім простая: усякаму
прадукту — яго рынкавы кошт.
«Хакасия» (Расія)
Якому варыянту аддадуць перавагу ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі — пакажа час, але ўжо ясна, што зарэгістраваныя кандыдаты не выпусцяць моманту выступіць па агульнанацыянальным тэлебачанні,
радыё і ў дзяржаўных газетах. Вось тут і патрэбна каардынацыя і размеркаванне роляў, каб, у першую чаргу, распавесці пра рэальнае становішча спраў у краіне, пра тое, што за чалавек кіруе краінай ужо
16 гадоў і як ён гэта робіць. І толькі потым прадставіць уласную праграму. Гэта значыць, Лукашэнку трэба біць яго ж зброяй узору 1994 года, калі народ галасаваў, у першую чаргу, супраць
камуністычнага рэжыму, які ўсім надакучыў, а ўжо потым за нейкага кандыдата ў прэзідэнты.
«Голос России» (Расія)
Фактычна ж беларускаму рэжыму прапанавана своеасаблівае пагадненне. Афіцыйны Мінск праводзіць выбары так, каб у Еўропы не было падстаў зноў іх не прызнаць. Еўрасаюз жа заплюшчвае вочы на хранічныя
праблемы з базавымі дэмакратычнымі каштоўнасцямі ў Беларусі і канцэнтруецца на эканамічным баку дыялогу.
«Delfi» (Літва)
Самае галоўнае — гэта становішча матэрыяльнае, забеспячэнне таннымі прадуктамі, зарплатамі і г.д. Абяцанні павялічыць зарплату да 500 долараў у эквіваленце, як яны кажуць, магчыма толькі на
гэтым этапе. З наступнага года Беларусь пачне аддаваць міжнародныя пазыкі. Тады трэба ўключаць друкарскі станок, магчымая дэвальвацыя, магчымае чарговае падзенне наміналу беларускага рубля і г. д.
Кошты пойдуць угару пасля Новага года — гэта непазбежна. Вось да Новага года з 1 лістапада павялічваем зарплаты, пенсіі — электарат задаволены, пойдзе з падвышанымі зарплатамі і
пенсіямі на выбары, падтрымае кіраўніка дзяржавы. А што будзе пасля Новага года, час пакажа. Я думаю, што разлік рабіўся першым чынам на гэты фактар.
«Эксперт» (Расія)