Замежныя СМІ пра Беларусь: 11–18 кастрычніка

Паміж Мінскам і Масквой разгараецца новы канфлікт — з-за экспартных пошлін на нафтапрадукты. Лукашэнка разлічвае на адмену з 1 студзеня наступнага года пошлін за экспарт з краіны нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, і заяўляе, што ў адваротным выпадку Беларусь «не пацягне» далейшы ўдзел у Мытным саюзе. 



smi4.jpg

Нервовасць беларускага кіраўніка тлумачыцца цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне. Па словах расійскіх экспертаў, беларускі кіраўнік абраў вельмі зручны час для выстаўлення патрабаванняў Расіі. Цяпер Масква заклапочаная тым, каб не дапусціць еўраінтэграцыі Украіны. Расія ўжо даўно хоча, каб Украіна далучылася да Мытнага саюза. А пра якое далучэнні можа ісці гаворка, калі адзін з чальцоў МС пагражае выхадам?

Газета.ру (Расія)

Беларускі прэзідэнт перакананы, што стварыў унікальную і эфектыўную мадэль, а свавольныя і недалёкія беларусы не разумеюць свайго шчасця. У той жа час людзі масава бягуць з краіны з-за цэнаў, якія пастаянна растуць, і нізкай зарплаты, а топ-менеджмент і эканамічна актыўныя амбіцыйныя грамадзяне — з-за немагчымасці рэалізаваць сябе. Эксперты, разважаючы з нагоды дзіўных ініцыятываў улады (падатак на беспрацоўных), прагназуюць рост жадаючых з’ехаць з краіны на ПМЖ.

«Независимая газета» (Расія)

Амаль 6 гадзін маналогу Лукашэнкі, які толькі зрэдку спынялі пытанні расійскіх рэгіянальных журналістаў, не зрабілі асаблівага ўражання на расійскія СМІ. У федэральных навінах адзначылі толькі два яго выказванні: патрабаванне перадаць Беларусі расійскую Калінінградскую вобласць і пагрозу выйсці з Мытнага саюза. Патрэбна адзначыць, што і гэтыя дзве самыя скандальныя цытаты былі пракаментаваныя на расійскіх каналах з непрыхаваным сарказмам. Справа ў тым, што беларускага кіраўніка на расійскім палітычным полі даўно не ўспрымаюць сур’ёзна, знаёмствам з ім хваліцца не прынята, а пасля захопу топ-менеджара кампаніі «Уралкалій» у расійскай эліце і палітычным класе складана знайсці фанатаў Лукашэнкі.

politoboz.com (Расія)

Жанр прэс-канферэнцыі ўвогуле для суседскай аўдыторыі, але менавіта для правінцыйнай, даволі незвычайны. Гэты ўнікальны жанр быў вынайдзены Лукашэнкам у канцы 1990-х гадоў і меў цалкам канкрэтнае славалюбівае прызначэнне. Ён ажыццяўляў свой абцякальныя манеўр — прыцягнуць на свой бок правінцыю, не азіраючыся на сталіцу, якая, будучы ізаляванай, нікуды не падзенецца. Тады карты яму зблытала прызначэнне ў жніўні 1999 Пуціна прэм’ерам. Свой вобраз сілы з’явіўся ўнутры Расіі, і Лукашэнка адступіў. Тады здавалася, што назаўсёды. Але сённяшні агітпроп, які разлічаны, як і раней, на рускую правінцыю, паказвае, што, як і 14 гадоў таму, верны саюзнік на нешта спадзяецца. Лукашэнка — гэта сімптом, і расійскай уладзе тут ёсць пра што задумацца.

«Известия» (Расія)

Беларусь пайшла ў Мытны саюз у складаны для сябе эканамічны перыяд, калі перажывала фінансавы крызіс. За падатлівасць патрабаванням Крамля Беларусь атрымала эканамічныя прэферэнцыі, танныя энерганосьбіты, крэдыты Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Але эксперты ўпэўненыя, што гэта дапамога не пайшла на мадэрнізацыю эканомікі, яе хапіла толькі на падтрымку рэжыму Лукашэнкі і на пэўнае паляпшэнне настрояў у грамадстве, якія панавалі пасля фінансавага абвалу 2011 года.

ВВС (Вялікабрытанія)