Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 студзеня —1 лютага
Кантакты з «праблемнымі» пакупнікамі зброі перыядычна выліваюцца ў абвінавачванні на адрас афіцыйнага Мінска ў парушэнні міжнародных эмбарга.
Але далей інфармацыйных скандалаў справа, як правіла, не заходзіць. Для афіцыйнага Мінска праблема ў іншым: краіны, на ўзбраенні якіх з-за «ідэйных разыходжанняў» няма прадукцыі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, іншых заходніх вытворцаў, не заўсёды багатыя, а часам задзейнічаны ва ўзброеных канфліктах, падчас якіх не да пераабсталявання войскаў. Патэнцыйныя рынкі Кітая і Індыі вельмі прывабныя, але без капіталаўкладанняў ва ўласны ВПК Мінску цяжка на іх прэтэндаваць.
«ВВС» (Вялікабрытанія)
Паводле звестак беларускага статыстычнага ведамства, сярэдняя зарплата ў Беларусі ў снежні 2012-га дасягнула $550. Зарплата ў беларускай прамысловасці склала $616, у будаўніцтве — $650,
на транспарце і ў сувязі — $629, у органах дзяржкіравання — $600, у сельскай гаспадарцы — $397, у адукацыі — $374, у працаўнікоў аховы здароўя — $438. Але
гаворка ідзе пра гэтак званую налічаную зарплату, гэта значыць да выплаты падаткаў і іншых абавязковых утрыманняў. Рэальная ж атрымліваецца прыкладна на 30% меншай. А тэмпы росту спажывецкіх коштаў у
Беларусі ў 2012 годзе былі самымі высокімі ў СНД.
«Газета» (Расія)
Ці варта сур’ёзна ўспрымаць заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Беларусь пераарыентоўвае свае грузы з балтыйскіх партоў на расійскія? Пры ўсёй да яго
павазе часам вельмі цяжка прасачыць логіку выказванняў спадара Лукашэнкі. Напэўна, для гэтага ёсць нейкія магчымасці, але калі бізнэс зрабіў свой выбар, то зрабіў яго па сваіх разліках. Нашы парты
ўсё ж бліжэй за расійскія, і ўзнікае пытанне, хто будзе плаціць за беларускія грузы, якія пойдуць пакуль яшчэ не ясна куды. Калі мы паглядзім на аб’ёмы гандлю з Беларуссю, то гэта
1–2% нашага ВУП. Калі ж глядзець на сферу транзіту, Беларусь і Расія ажыццяўляюць самы вялікі транзіт праз Латвію, і, напэўна, таксама і праз Літву.
«Vesti» (Латвія)
Улады нават не хаваюць, што знешнія абавязнасці будуць выплачвацца не за кошт заробленых грошай, а за кошт новых пазык. У той жа час ніякіх дадатковых валютных паступленняў у новым годзе не
чакаецца. Больш за тое, абваліліся кошты на важны экспартны прадукт Беларусі — калій. Напрыканцы тыдня Нацыянальны банк падвёў вынікі па знешніх выплатах у 2012 годзе. Як вынікае з
паведамлення, сальда склалася адмоўным. Беларусь заплаціла на 628 млн. дол. больш валюты, чым атрымала, што складае 1% ад ВУП. Паказальна, што «мінус» стаў фармавацца бліжэй да
канца года, што эксперты звязваюць са спыненнем па патрабаванні Расіі экспарту растваральнікаў. Па іх ацэнках, ніякай верагоднасці замяшчэння гэтых прыбыткаў у 2013 годзе не праглядаецца, а значыць,
«мінус» у знешніх платах можа надысці значна раней.
«Независимая газета» (Расія)
Пазіцыю Казахстана падтрымлівае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які таксама выступае супраць узмацнення палітычнай інтэграцыі ў рамках гэтага праекта (Еўразійскі Саюз). Гэта азначае, што
нягледзячы на імкненне Расіі, інтэграцыйныя праекты не з’яўляюцца на сёння процівагай для Еўрапейскага Саюзу, і няма выразных перспектыў таго, што яны маглі б стаць такой процівагай у
найбліжэйшай будучыні.
УНІАН (Украіна)