Замежныя СМІ пра Беларусь: 13–20 сакавіка

Разумеючы зацікаўленасць беларускіх уладаў у спрашчэнні візавага рэжыму як першым кроку на шляху рэальнага паляпшэння адносін з ЕС, Брусэль можа выкарыстоўваць гэта імкненне, каб дамагчыся кампрамісаў ад Мінска. У першую чаргу, ад урада Беларусі могуць запатрабаваць дэмакратызацыі будучых прэзідэнцкіх выбараў. Вакол гэтага можа ісці пэўны гандаль.   «Deusche Welle» (Германія)



smi4.jpg

Беларусь не хоча танна пастаўляць у Расію абяцаны бензін. У адказ Расія можа скараціць бяспошлінныя пастаўкі нафты Беларусі. Пачынаецца покер. Без расійскай таннай нафты ў Беларусі хутка скончацца фінансавыя рэсурсы для падтрымкі валюты, а ў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым годзе выбары. Расія ж палітычна залежыць ад сяброўства з Беларуссю: у мінулым годзе Лукашэнка прымусіў Расію прыняць амаль усе яго ўмовы ўступлення ў ЕАЭС. 
«Ведомости» (Расія)
У Ватыкане пацвердзілі жаданне Папы Францыска прыехаць у Беларусь. Больш за тое, Аляксандра Лукашэнку афіцыйна чакаюць у Ватыкане, так што Каталіцкая царква прапануе гэтаму лідару чарговую магчымасць выхаду з ізаляцыі (у 2009 годзе беларускі прэзідэнт наведваў Бенедыкта XVI у Ватыкане). Па сцвярджэнні дзяржсакратара царкоўнага дзяржавы, Папа Францыск гатовы ўзяць на сябе ролю пасярэдніка паміж Мінскам і Захадам. Калі гэты праект будзе рэалізаваны, Папа зможа стаць уплывовай фігурай на постсавецкай прасторы.
«Независимая газета» (Расія)
У цэлым, Лукашэнка спрабуе максімальна разыграць «украінскую карту» для сябе з мэтай змякчэння адносінаў з Захадам. Гэта не што іншае, як страхаванне рызык на выпадак хуткага пагаршэння сітуацыі ў Расіі. Відавочна, што Лукашэнка цалкам дапускае такі сцэнар і спрабуе стварыць сабе запасны выхад у выпадку калапсу пуцінскага рэжыму. Але знаходзіцца ў пастаяннай геапалітычнай расцяжцы, асабліва пры абвастрэнні супрацьстаяння паміж Расіяй, ЗША і Еўропай, у Мінска не атрымаецца. Тады трэба будзе здзейсніць канчатковы выбар. Далёка не факт, што ён будзе на карысць Масквы. Хто ведае, можа ў недалёкай будучыні Беларусь зможа ўвайсці ў новую геапалітычную інкарнацыю Вялікага Княства Літоўскага на прасторах ад Балтыйскага да Чорнага мора.
«Рolitica-ua» (Украіна)
Размарожванне адносінаў паміж Вашынгтонам і Мінскам, што назіраецца апошнім часам, хутчэй за ўсё, стала вынікам агрэсіўнай палітыкі Масквы ў адносінах да постсавецкіх суседзяў. Замест ажыццяўлення адной са сваіх галоўных мэтаў — аб’яднання славян і еўразійцаў вакол Расіі, дзеянні Уладзіміра Пуціна паўплывалі на стаўленне былых рэспублік СССР да інтэграцыі з Масквой. З-за падзей ва Украіне нават самыя верныя рэгіянальныя партнёры Расіі сталі сур’ёзна задумвацца аб альтэрнатывах у сваёй знешняй палітыцы. 
«Voice of America» (ЗША)
У бліжэйшы год, па меншай меры, да восеньскіх выбараў прэзідэнта, дзяржрэгуляванне ў краіне не зменіцца. Прагнозы лібералаў пра надыходзячы «сацыяльны майдан» эксперты лічаць перабольшаннем, і не толькі таму, што Лукашэнка анансаваў жорсткае падаўленне падобных з’яў, а насельніцтва краіны, гледзячы на Украіну, не жадае і думаць аб масавых пратэстах. Справа ў тым, што мяжа Беларусі — перш за ўсё з Расіяй — адкрытая. А там яшчэ ёсць працоўныя месцы. Значыць, беларусам пакуль ёсць куды накіроўваць пар залішняй працоўнай сілы.
«Росбалт» (Расія)