Зяленскі: нам патрэбны мір да таго, як рашэнні на полі бою будзе прымаць штучны інтэлект

Кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі ў ААН заявіў, што свет павінен спыніць агрэсію Пуціна, і на гэта застаецца ўсё менш часу. Ужо ў наступным годзе рашэнні ў вайне можа прымаць штучны інтэлект. Але Расія ў ААН цынічна кажа, што не збіраецца спыняць вайну нават у перыяд мірных перамоў. Ідуць 1674-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

541784328_1130890172557393_8178911980292516091_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 277 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 23 верасня.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 11 атак расіян у бок населеных пунктаў Цярновая, Старыца, Ваўчанск, Караічнае, Малая Воўчая, Азёрнае і Абуоўка.

На Ліманскім кірунку расійцы 15 разоў атакавалі ў бок населеных пунктаў Навасёлаўка, Дробышава, Ліман, Маслякоўка, Діброва та Шыйкіўка.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 30 атак у раёнах населеных пунктаў Канстанцінаўка і ў бок Іванаполля, Навасёлаўкі, Мікалаеўкі, Сцяпанаўкі, Навапаўлаўкі, Райскага, Тарэцкага, Вольнага і Стэпаў.

На Пакроўскім кірунку армія РФ здзейсніла 23 атакі ў бок населеных пунктаў Светлае, Новы Данбас, Біліцкае, Навагрышына, Гулівае, Сяргееўка, Маладзецкае, Мураўка і Навапаўлаўка.

На Гуляйпольскім кірунку расійскімя войскі 10 разоў атакавалі пазіцыі УСУ ў бок населеных пунктаў Раздзянка і Капані.

На Паўночна-Слабажанскім (Курскім) кірунку зафіксавана восем штурмавых дзеянняў расіян, на Арэхаўскім кірунку — сем.

* * *

У ноч на 24 верасня расйскія войскі атакавалі Украіну супрацькарабельнымі і балістычнымі ракетамі, а таксама 282 ударнымі дронамі. Сілам СПА ўдалося збіць большасць варожых мэтаў, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

Гэтай ноччу расійцы атакавалі:

  • супрацькарабельнымі ракетамі Цыркон;
  • балістычнымі ракетамі Іскандэр-М/З-400 / KN-23;
  • 282 ударнымі беспілотнікамі тыпу Shahed, Гербера, баражуючымі боепрыпасамі Бандэроль/Дань-Т, дронамі-імітатарамі тыпу Пародыя.

Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 227 мэтаў:

  • 4 супрацькарабельныя ракеты;
  • 3 балістычныя ракеты Іскандэр-М/З-400 / KN-23;
  • 1 Бандэроль Дань Т;
  • 219 беспілотнікаў тыпу Shahed, Гербер і дронаў іншых тыпаў.

У ноч на чацвер, 24 верасня, стала вядома пра двух загінулых і 8 пацярпелых у выніку балістычнага ўдару па Кіеве.

Расійскія войскі ноччу атакавалі Адэсу, пашкоджаны медыцынскія і адукацыйныя ўстановы, жылыя дамы. Абышлося без пацярпелых.

* * *

Сілы СПА змаглі абясшкодзіць 60% балістычных ракет падчас новай масіраванай атакі Расіі на Украіну, заявіў журналістам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Ён пацвердзіў, што мінулай ноччу Расія здзейсніла тры хвалі балістычных атак. Хоць на гэты раз удалося абясшкодзіць 60% балістычных ракет, Зяленскі падкрэсліў, што хацеў бы бачыць больш збітых цэляў. Таксама Зяленскі публічна прызнаў, што сёлета былі сітуацыі, калі ўдавалася збіць толькі 10% ці нават 0% ракет.

«І не таму, што ў кагосьці не хапае досведу. У кагосьці не хапае ракет», — падкрэсліў кіраўнік Украіны.

* * *

823409133_1613255623504469_5007542882219012984_n.jfif

* * *

Прэс-сакратар лідара РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі «вітаюць» рашэнне ЗША запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт G20 у Маямі.

«Мы атрымалі адпаведнае запрашэнне, мы ўдзячныя амерыканскаму боку за гэта запрашэнне, мы вітаем гэта запрашэнне, і мы вызначымся, а далей апрацуем гэта пытанне па дыпламатычных каналах», — сказаў Пяскоў.

Раней Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што амерыканскі бок запрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на саміт лідараў G20 у Маямі ў снежні гэтага года, і выказаў спадзяванне, што той прыедзе.

* * *

Па даных Reuters, пасланнік лідара Крамля Кірыл Дзмітрыеў адправіўся ў ЗША на сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Стывам Уіткафам, Джарэдам Кушнерам і іншымі асобамі.

Reuters піша, што візіт Дзмітрыева стане працягам сустрэчы Пуціна з прадстаўнікамі ЗША, якая адбылася ў Крамлі ў пачатку гэтага месяца. Адна з крыніц агенцтва паведаміла, што мэтай візіту з'яўляецца падтрыманне дыялогу паміж Расіяй і ЗША і «працяг міратворчых намаганняў».

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку заявіў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін з'яўляецца «нулявым пацыентам», які распаўсюджвае ідэю вайны па ўсім свеце.

Зяленскі падкрэсліў, што Пуцін «заўсёды шукае кагосьці, хто дапаможа яму забіваць яшчэ больш людзей за кожны кіламетр зямлі, захопліваць яшчэ больш тэрыторый і заваяваць іншую краіну», замест таго каб спыніцца і кіраваць уласнай дзяржавай.

«Пасля ўсяго гэтага ці можаце вы наогул прадставіць яго без вайны? Ён — "нулявы пацыент", той, ад каго гэтая ідэя вайны працягвае распаўсюджвацца далей. І куды б яна ні распаўсюджвалася, яна прыносіць толькі боль, нестабільнасць, новыя рызыкі і, вядома, новыя крызісы», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Таксама Зяленскі заклікаў сусветных лідараў прыпыніць імклівае развіццё зброі, якое дазволіла расійска-ўкраінскай вайне зайсці так далёка.

«Ужо ў наступным годзе існуе рэальная верагоднасць, што рашэнні на полі бою пачне прымаць штучны інтэлект, а не толькі людзі. Нам патрэбны мір да таго, як мы дасягнем гэтай кропкі», — сказаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што чалавецтву лепш пакласці канец усім войнам і «жыць у міры» ў той момант, калі штучны інтэлект «пяройдзе ад лічбавага свету да фармавання атамаў».

* * *

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё ў Нью-Ёрку заявіў аб «дэструктыўных дзеяннях Кіева» з-за ўдараў па аб'ектах у Расіі.

Па сцвярджэнні расійскага МЗС, Лаўроў і Рубіё абмеркавалі вайну Расіі супраць Украіны. Расійскі бок заявіў, што гаворка ішла пра нібыта ўдары Украіны па цывільным насельніцтве і трансгранічнай інфраструктуры, якія, як сцвярджаюць у Маскве, уплываюць на сусветныя энергетычныя рынкі.

Лаўроў заявіў, што Расія застаецца адданай «дасягненню мэт» вайны супраць Украіны.

Таксама падчас пасяджэння Бяспекі ААН Лаўроў заявіў, што Расія не будзе спыняць агонь для правядзення перамоў па заканчэнні вайны ва Украіне. «Не будзем на перыяд перамоў, у любым фармаце рабіць паўзу ў "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Хоць Еўропа хоча менавіта гэтага», — сказаў ён.

* * *

Прэзідэнты Украіны і Фінляндыі Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Стуб 23 верасня ў Нью-Ёрку падпісалі пагадненне Drone Deal аб пашыраным супрацоўніцтве ў сферы абароны і бяспекі. Дакумент стварае ўмовы для сумесных праектаў у галіне абарончай прамысловасці, паведамляе ўрад Фінляндыі.

Пагадненне прадугледжвае абмен тэхналогіямі і інфармацыяй, супрацоўніцтва ў сферы даследаванняў, распрацовак і інавацый. Асобны кірунак — сумесныя праекты па развіцці тэхналогій БпЛА.

Дакумент павінен спрасціць адміністрацыйныя працэдуры, у прыватнасці атрыманне дазволаў на экспарт. Гэта павінна палегчыць перадачу абарончых матэрыялаў і тэхналогій паміж Украінай і Фінляндыяй.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб падкрэсліў: падтрымліваючы Украіну і вывучаючы яе вопыт, Фінляндыя ўзмацняе ўласныя абарончыя магчымасці.