ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць «Газпрома»
Новыя абмежаванні могуць сарваць планы канцэрна пачаць здабычу на радовішчы ў Ахоцкім моры.
ЗША ўвялі забарону на пастаўкі тэхналагічнага абсталявання для Паўднёва-Кірынскага газакандэнсатнага радовішча ў Ахоцкім моры, якое распрацоўваецца «Газпромам». Інфармацыя аб
унясенні новага аб'екта ў спіс кампаній і асоб (Entity List), у дачыненні да якіх дзейнічае асабліва жорсткі рэжым экспартнага кантролю ЗША, была апублікаваная сёння ў Федэральным рэестры ЗША
— урадавым весніку, піша РБК.
Упершыню ў Entity List, якім загадвае Бюро прамысловасці і бяспекі (BIS) пры Міністэрстве гандлю ЗША, унесены іншы аб'ект, чым юрыдычная або фізічная асоба, — а менавіта
канкрэтнае радовішча, сказаў юрыст з вашынгтонскай Jacobson Burton PLC Дуг Джейкабсан. Падобна да таго, што гэта новы падыход да "разумных" санкцый у дачыненні да Расеі, заўважае
ён.
У адпаведнасці з новай пастановай рэгулятар будзе грунтавацца на «прэзумпцыі адмовы» пры разглядзе заявак на ліцэнзіі на экспарт тавараў для Паўднёва-Кірынскага радовішча.
Грунтуючыся на пастанове, на радовішча будзе практычна немагчыма паставіць усякі тавар або праграмны прадукт амерыканскага паходжання, на які распаўсюджваюцца правілы экспартнага кантролю ЗША (Export
Administration Regulation).
Правілы таксама забараняюць рээкспарт і перадачу ўнутры Расеі такога абсталявання амерыканскага паходжання для сахалінскага радовішча «Газпрома». Іншымі словамі, выконваць
абмежаванні абавязаны ўсякія кампаніі незалежна ад нацыянальнасці і краіны адпраўкі тавару, калі прадукт мае амерыканскае паходжанне.
ЗША ўвялі першыя абмежаванні на пастаўкі тэхналагічнага абсталявання для расейскага нафтагазавага комплексу роўна год таму. Тады абмежаванні тычыліся толькі абсталявання з спісу, у якім было
каля 30 найменняў, у тым ліку свідравыя платформы, дэталі для гарызантальнага свідравання, падводнае абсталяванне, марское абсталяванне для працы ў варунках Арктыкі, праграмнае забеспячэнне для
гідраўлічнага разрыву пласта (ГРП).
У верасні 2014 санкцыі Мінгандлю ЗША былі павялічаныя: была забароненая выдача ліцэнзій на ўсе тавары, якія рэгулююцца BIS, у тым выпадку, калі яны прызначаюцца для лупняковых, глыбакаводных або
арктычных праектаў пяці расейскіх кампаній - «Газпром», «Газпром нефть», ЛУКОЙЛ , «Сургутнефтегаз» і «Роснефть».
Паўднёва-Кірынскае радовішча ў Ахоцкім моры магло падпадаць ужо пад першыя абмежаванні — паводле крытэру глыбакаводнасці, які амерыканскія ўлады вызначылі як здабыча нафты на глыбіні
больш за 500 футаў (блізу 152 метраў). Згодна з інфармацыяй на сайце "Газпрома", глыбіня мора на радовішчы вагаецца ад 110 да 320 м.
У канцы кастрычніка мінулага года гендырэктар ТАА «Газпром Добыча Шельф Южно-Сахалинск» Анатолій Сарокін выказаў здагадку, што санкцыі могуць закрануць радовішча, але
ўпэўненасці ў гэтым не было. «Яно на стыку санкцый», — сказаў тады Сарокін у кулуарах Нацыянальнага нафтагазавага форуму (цытата паводле РІА Новости).
Сённяшняй пастановай Мінгандлю ЗША канкрэтызавала сваю пазіцыю што да Паўднёва-Кірынскага. У дакуменце адзначаецца, што перадача абсталявання для распрацоўкі гэтага радовішча будзе ісці
насуперак з абмежаваннем у глыбіннай здабычы. Рэгулятара не спыніў і той факт, што радовішча з'яўляецца газакандэнсатным (ЗША не ўводзілі санкцыі беспасярэдне супраць газаздабыўных праектаў у
Расеі). У паведамленні адзначаецца, што Паўднёва-Кірынскае радовішча «змяшчае істотныя запасы нафты».
Запасы газу Паўднёва-Кірынскага радовішча ў катэгорыях С1+С2 складаюць 636,6 млрд м3, гаворыцца на сайце «Газпрома». Аб запасах нафты там нічога не сказана.
Увядзенне гэтых санкцый ускладняе працу на Паўднёва-Кірынскім радовішчы, бо яго распрацоўка падводнымі здабыўнымі комплексамі унікальная і, натуральна, грунтавалася на імпартных
тэхналогіях.
Паводле Хартыі'97