Леанід Заіка
Пачатак гэтага артыкула я ўбачыў на Камароўскім рынку. На майцы аднаго з пакупнікоў было напісана: “Жыццё сумнае, затое зарплата смешная. Вельмі крэатыўная падказка
зрабіць героем чарговага нарыса кагосьці з эканамістаў. На мой погляд, адзін з самых лепшых у іх кампаніі — кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія Леанід
Заіка.
Касмапалітычны дэбют
Пачатак гэтага артыкула я ўбачыў на Камароўскім рынку. На майцы аднаго з пакупнікоў было напісана: “Жыццё сумнае, затое зарплата смешная. Вельмі крэатыўная падказка
зрабіць героем чарговага нарыса кагосьці з эканамістаў. На мой погляд, адзін з самых лепшых у іх кампаніі — кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія Леанід
Заіка.
Касмапалітычны дэбют
Касмапалітам сябе называе сам Леанід Фёдаравіч. І мае рацыю: яго бацька, Фёдар Іванавіч, родам з Украіны, маці, Галіна Раманаўна, — з расійскага Курску, а сам ён нарадзіўся 23 жніўня 1948
года ў беларускім Гродне. Дарэчы, згодна з сацыялагічнымі апытаннямі, такімі “касмапалітамі сябе лічаць каля сямі працэнтаў грамадзян Беларусі.
Бацька будучага эканаміста быў вайскоўцам (камандзір палка), і таму дзяцінства нашага героя пераважна прайшло ў вайсковых гарнізонах. Некалькі з іх прыйшліся на Германію, куды Фёдара Іванавіча
перавялі ў 1959 годзе. Мабыць, там яго сын Лёня і зразумеў, што ўзровень жыцця Савецкага Саюза значна саступае замежным стандартам.
Не ведаю, чым было абумоўлена тое глупства, але ў СССР дзеці вайскоўцаў, што служылі за межамі краіны, мелі права знаходзіцца разам з бацькамі толькі да 16-гадовага ўзросту. Потым іх неабходна было
адпраўляць у СССР. Так Леанід Заіка на кароткі тэрмін зноў апынуўся ў родным Гродне. Хутка ў Беларусь, у Слуцк, вярнулі яго бацьку, які неўзабаве пераехаў у Мінск.
Тут восенню 1965 года Леанід Заіка і пайшоў у апошні (11-ы) клас адной са школ. Скончыў школу з залатым медалём і паступіў на гандлёвы факультэт Інстытута народнай гаспадаркі.
Эканамічны дэбют
Паралельна з Наргасам у Леаніда Заікі ўзнікла жаданне паступіць у інстытут замежных моваў, таму што пасля жыцця ў Германіі (і не толькі) ён добра ўсвядоміў, што без ведання замежнай мовы дабіцца
нечага істотнага не магчыма. На жаль, ажыццявіць свой намер у той час яму не ўдалося, бо на паралельнае навучанне ў дзвюх ВНУ патрабаваўся дазвол аж на ўзроўні намесніка міністра адукацыі.
Але, хаця і праз шмат гадоў, ён скончыць курсы англійскай і французскай моваў, дадаўшы іх да нямецкай, якой авалодаў за гады жыцця ў Германіі.
Вучыцца на адну стыпендыю за савецкім часам было практычна не магчыма, хаця параўнальна з сённяшняй яна была значна вышэй. Леаніду Заіку было не проста цяжка, а вельмі цяжка, бо акрамя яго ў
сям’і было яшчэ два браты і сястра.
Паралельна з вучобай Леанід пачаў працаваць. Днём — вучоба, вечарам — работа. Працаўладкаваўся ў сталічны Дзяржаўны ўнівермаг (ГУМ) дэманстратарам музычнай секцыі. Кансультаваў
пакупнікоў, даваў ім парады.
Час ад часу туды заходзіў будучая зорка савецкай эстрады Юры Антонаў і пачынаў граць на піяніна. Збіраўся цэлы натоўп.
Чаму менавіта такі выбар? Справа ў тым, што Заіка быў заядлым “бітламанам не толькі тэарэтычна, але і практычна. Разам з аднадумцамі ён стварыў “сваю каманду і
граў на танцах. Дарэчы, такім жа шляхам ішоў тады і вядомы зараз Аляксандр Ціхановіч.
На трэцім курсе яму “зарубілі Ленінскую стыпендыю. Парткам не прапусціў хлопца з доўгімі валасамі, у модных акулярах і з гітарай у руцэ.
Нягледзячы на “несавецкі выгляд, вучыўся Леанід Заіка выдатна, і на чацвёртым курсе яму прапанавалі пайсці ў аспірантуру. Так і зрабіў.
У 1974 годзе Заіка абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў наступным стаў выкладаць у родным Наргасе.
“Палітычны дэбют
Двукоссе тут невыпадковае, бо чыстай палітыкай Леанід Заіка ніколі не займаўся. Яна сама пачала “займацца ім, бо, як вядома, з’яўляецца “канцэнтраваным выражэннем
эканомікі.
У 1983 годзе ён пачаў выкладаць у Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, а пасля стварэння Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) стаў там першым дэканам факультэта эканомікі,
адпрацаваў на гэтай пасадзе тры гады. Цікава, што прэзентацыя ЕГУ, якую вёў Леанід Заіка, адбылася ў тым самым будынку, дзе зараз афіцыйна лічаць “адукацыйных эмігрантаў сваімі
ідэалагічнымі візаві.
У 1988 годзе Леанід Заіка паехаў на гадавую стажыроўку ў Кітай, дзе вывучаў досвед, які ў апошняе дзесяцігоддзе стаў па сутнасці дзяржаўным арыенцірам. Але ў адрозненне ад дзяржаўных чыноўнікаў,
сярод якіх няма сапраўдных эканамістаў-тэарэтыкаў, у яго былі яшчэ падобныя камандзіроўкі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанію і іншыя краіны, куды “дзяржаўнікаў амаль не
запрашаюць.
У гэты ж час лёс звёў яго з Анатолем Майсенем. Пазнаёміўся ў “спецхране былой “ленінкі. Працавалі там толькі тыя, хто ведаў замежныя мовы. Звычайна, такіх было
не больш за 10–15 чалавек. Вельмі хутка яны сталі “адной камандай, і таму з’яўленне пасля путчу 1991 года Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятываў (НЦСІ)
“Усход–Захад было цалкам лагічным.
З пачаткам перабудовы на Беларускім тэлебачанні з’явілася новая перадача — размовы на міжнародныя тэмы. Вёў іх Леанід Заіка. Адной з самых цікавых стала размова з унукам
“жалезнага канцлера Бісмарка, які ў той момант узначальваў знакаміты інстытут Гётэ і прыехаў у Мінск па запрашэнню нямецкай амбасады.
Потым Леанід Заіка “перадаў сваю праграму Анатолю Майсеню, які вырашыў зрабіць крэн у бок журналістыкі. Так бывае толькі паміж людзьмі, якія вельмі блізкія па духу, таму можна
толькі ўявіць, якой стратай для яго стала трагічная смерць Майсені 12 лістапада 1996 года.
Але НЦСІ “Усход–Захад перастаў існаваць зусім не па гэтай прычыне.
Пасля рэферэндуму 1996 года Вярхоўны Савет 13 склікання, мякка кажучы, апынуўся ў апале. Яго спікер Сямён Шарэцкі папрасіў Леаніда Заіку правесці на іх пляцоўцы пасяджэнне па аграрных пытаннях, бо ў
іншыя месцы іх не пускалі. Той пагадзіўся, што і стала прычынай яго “палітычнага дэбюту.
Дэбют “санта-барбары
Так НЦСІ “Усход–Захад стаў “гняздом апазіцыі. Літаральна на наступны дзень пасля таго, як адбылося гэта пасяджэнне, да іх, па даручэнню тагачаснага
сакратара Савета бяспекі Шэймана, прыйшла праверка.
І пачала шукаць па сейфах “мільёны апазіцыі.
Аб узроўні тых, хто праводзіў “рэвізію, шмат гаварыць не трэба. Дастаткова аднаго факту. Праз тры дні работы “рэвізоры спыталіся: “А хто такі грант і
чаму гэты чалавек дае вам грошы?..
У савеце НЦСІ “Усход–Захад на той час былі Тамара Віннікава, Міхаіл Мясніковіч, Павел Якубовіч, Зміцер Булахаў, аднак гэта не выратавала ад сумнага выніку. У 1997 годзе ў
“кампаніі з фондам Сораса і фондам “Дзеці Чарнобылю юрыдычна ён спыніў сваё існаванне.
У гэты ж час з’явілася ідэя стварэння беларуска-нямецкага Мінскага форму, які тады і дэбютаваў. Леанід Заіка быў сярод першых заснавальнікаў і вельмі спадзяваўся, што
“пляцоўка для дыялогу паміж апазіцыяй і ўладай ніколі не будзе пустой. На жаль, менавіта гэта ў 2011 годзе і здарылася.
У нейкім сэнсе аналітычны цэнтр “Стратэгія працягнуў справу НЦСІ “Усход–Захад. Перад рэгістрацыяй яго заснавальнікі прозвішчам Заікі вырашылі не
дражніць гусей, таму першым дырэктарам быў вядомы юрыст Сяргей Леўшуноў. Праз год яго замянілі Леанідам Заікам, які ўзначальвае структуру і зараз.
Туманная будучыня
Нічога не хачу сказаць пра ўзровень некаторых высокіх кіраўнікоў, аднак упэўнены, што іх адукацыі і эрудыцыі недастаткова, каб узначальваць галоўную банкаўскую ўстанову краіны... І базы завочнага
Наргаса тут яўна недастаткова…
Напэўна, адсюль і “вынікі. Самае цікавае, што іх можна было б пазбегнуць. На погляд Леаніда Заікі, калі б урадам яшчэ вясной гэтага года былі прынятыя адпаведныя меры (значнае
скарачэнне колькасці чыноўнікаў, іх заробкаў, “каштоўных праграм і г.д.), сённяшніх астранамічных курсаў валют можна было б пазбегнуць.
Як вядома, гэтага не адбылося, таму і будучыня нас чакае даволі трывожная. Радуе, што беларускі рубель крыху ўзмацніўся, але аналітыкі ў адзін голас сцвярджаюць, што робіцца гэта не рынкавымі, а
адміністрацыйнымі метадамі, таму пра рэальную карціну пакуль сказаць вельмі цяжка.
Рэальныя толькі кошты ў крамах. Напрыклад, тая ж каўбаса сягае ўжо за 100 тысяч беларускіх рублёў за кілаграм. Леанід Заіка хоча адрэзаць ад яе кавалак на адну тысячу і паслаць яе Міхаілу
Мясніковічу. Каб лепш было бачна, колькі зараз каштуе беларускі рубель…