У Славянск ўвайшлі БМП з расейскімі сцягамі (відэа)
Шэсць БМП увайшлі ў Славянск. Зараз бронетэхніка стаіць за выканкамам, у цэнтры горада. Каля ваенных машын блізу
двух дзясяткаў мясцовых жыхароў скандуюць "Малайцы" і "Данбас", — паведамляе "5 канал". Вайскоўцы кажуць, што яны нібыта з
украінскай арміі, але журналістам падходзіць блізка да БМП і здымаць забараняюць.