Украінская паліцыя знайшла неверагодна вялікі міжнародны склад наркотыкаў
Паліцыя канфіскавала ў Кіеўскай вобласці 600 кілаграмаў гераіну на суму каля 50000000 даляраў.

pravda.com.ua
Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Сяргей Князеў.
«100 кілаграмаў атруты канфіскавалі яшчэ ноччу і 500 кілаграмаў колькі гадзін таму. Нашу сталіцу наркагандляры выкарыстоўвалі як «склад» для далейшых паставак атруты ў іншыя краіны», — напісаў ён.Праваахоўнікі таксама затрымалі 4 мужчын: грамадзяніна Малдовы, Турцыі і двух з Македоніі.
«Ніколі яшчэ ня бачыў такой колькасці гераіну, выяўленай ўкраінскай паліцыяй. Сталеем», — дадаў Князеў.
Паводле facebook.com