Былыя дырэктары аршанскага завода запярэчылі сілавікам


Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што кіраўнікам, спецыялістам і службоўцам сумнавядомага Аршанскага інструментальнага заводу цягам трох год выплочваўся завышаны заробак. Сілавікі налічылі больш за 265 рублёў шкоды і ўзбудзілі крымінальныя справы. Аднак былыя дырэктары завода катэгарычна з гэтым ня згодныя.

orsha.jpg


Абодва кіраўнікі накіравалі скаргі ў дзяржаўныя ворганы з нагоды "неабгрунтаванасці і незаконнасці" прад'яўленых абвінавачанняў. Яны лічаць, што разлік шкоды, які зрабіла следства "у карані няверны". Акрамя таго, няправільна прыменены перыяд пратэрміноўкі, не прынятыя да ўвагі палажэнні існуючага заканадаўства пры вызначэнні "кіраўнікоў, спецыялістаў і іншых службоўцаў".
Экс-дырэктары Валер Лутай і Ўладзімір Троіцкі нагадалі, што ў тыя часы завод па ўсіх фінансава-эканамічных паказчыках знаходзіўся фактычна ў стане банкрута. І каб вывесці завод з крызісу і не дапусціць банкруцтва "неабходна было захаваць адзіны эканамічны патэнцыял, то бок працоўны калектыў супольнасці", а зніжэнне заробку пацягнула б за сабой масавыя звальненні і немагчымасць працы прадпрыемства.
Дарэчы, нядаўна акцыі ААТ "Аршанскі інструментальны завод" былі перададзеныя ва ўласнасць Мінскага трактарнага завода, з інавацыйнага фонда якога будуць выдлзеленыя 48 млн рублёў на мадэрнізацыю і закупку новых станкоў АІЗ.
Паводле TUT.BY