Расія. Першы помнік Чынгісхану
У Яшкульскім раёне Калмыкіі адкрыецца мемарыяльны комплекс, прысвечаны Чынгісхану. Цэнтрам яго стане першы ў Расіі помнік вялікаму мангольскаму заваёўніку.

У канчатковым варыянце мемарыяльны ансамбль будзе складацца са скульптур чатырох мангольскіх ваяроў, якія ўздымаюць Чынгісхана над зямлёй. Ваяры будуць сімвалізаваць чатыры мангольскія племені. Сярод іх былі і торгуты, з якіх вялікі мангольскі палкаводзец набіраў сабе асабістую ахову.
Нашчадкі тых торгутаў зараз жывуць у Калмыкіі. Цалкам адкрыць першы ў Расіі мемарыял у гонар Чынгісхана плануецца праз некалькі месяцаў, летам 2019 года.
Для з’яўлення ў калмыцкім стэпу мемарыяльнага комплексу ў гонар мангольскага хана ёсць цалкам прагматычная прычына. Мясцовыя спадзяюцца, што незвычайны помнік стане цэнтрам прыцягнення турыстаў. Не дзіўна, што 4-метровая скульптура хана стваралася метадам народнай будоўлі і на ахвяраванні мясцовых жывёлаводаў і фермераў.
Паводле расійскай прэсы