У Мінскай гімназіі настаўнікаў прымусілі тлумачыць дзецям, што беларусы і расійцы — адзіны народ
У мінскай гімназіі № 14 настаўнікі мусяць правесці абавязковыя
мерапрыемствы да дня яднання народаў Беларусі і Расеі. План
мерапрыемстваў патрапіў у сацыяльныя сеткі, піша Свабода.
![1528905772_doroga_2.jpg 1528905772_doroga_2.jpg](/img/v1/images/1528905772_doroga_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мерапрыемствам нумар адзін значыцца правядзенне класных гадзінаў на тэму «Адзіны народ».
Настаўнікі павінны прадэманстраваць дзецям відэаролікі да дня яднаньня народаў Беларусі і Расіі, запланаваная адмысловая выстава і гадзіны палітінфармацыі.
14 гімназія ў Мінску беларускамоўная. План зацверджаны намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.Рунцо. Журналісты высвятляюць, гэта ініцыятыва адміністрацыі канкрэтнай установы альбо цэнтралізаваная дырэктыва ўсім школам.