У Падмаскоў'і затрымалі ўзброенага беларуса

Супрацоўнікі транспартнай паліцыі затрымалі ў электрычцы ў Маскоўскай вобласці мужчыну, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Раней ён быў 30 разоў судзімы ў Беларусі.

pistalet.jpg


"Жыхара адной з сумежных дзяржаваў, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку, затрымаў нарад транспартнай паліцыі, які суправаджаў электрацягнік Масква - 47-ы кіламетр. Мужчына распіваў спіртныя напоі, чым прыцягнуў увагу паліцэйскіх. [...] На пытанне аб наяўнасці ў яго забароненых прадметаў паведаміў аб зброі, якая ў яго знаходзіцца. У кайданках мужчыну даставілі ў дзяжурную частку дзе падчас дагляду ў яго знойдзеныя і вынятыя два прадметы, падобныя на пісталеты, а таксама два магазіны, адзін з якіх з шэсцю патронамі" — паведамілі ў паліцыі.
Па іх словах, па інфармацыі, атрыманай ад беларускіх ворганаў, затрыманы мае 30 судзімасцяў за розныя злачынствы на тэрыторыі Беларусі.
Супраць затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст. 222 КК РФ ("Незаконнае набыццё, перадача, продаж, захоўванне перавозка ці нашэнне зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў").
Паводле belaruspartisan.by