Чыноўнік шклоўскага райвыканкама памёр падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі
Памерлага звалі Ігар Кабылянец.
Раней ужо былі выпадкі, калі чыноўнікі не вытрымлівалі ціску зверху і сканчалі жыццё самагубствам. Напрыклад, былы старшыня аграхолдынгу "Купалаўскае" Дзмітры Васілеўскі. Зараз аналагічнае здарылася з Ігарам Кабылянцам — перад самым "разносам" ад Лукашэнкі.
"Шклоўскія ўлады вельмі інтэнсіўна рыхтавалі аб'екты да ягонага прыезду, у тым ліку і фермы, і я ведаю дакладна, што многіх чыноўнікаў, у тым ліку райвыканкама, заганялі сілай на гэтыя аб'екты. І адзін чалавек — працоўны упраўлення сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама, сардэчнік, — быў вымушаны паехаць на такі аб'ект і прама там, на гэтым жа аб'екце і памёр", — распавёў Белсату Рыгор Кастусёў.
Разнос чыноўнікаў на ферме "Сліжы" імгненна разляцеўся на мемы і цытаты. Малочна-таварны комплекс адносіцца да прадпрыемства "Амкадор-Шклоў" аграхолдынгу "Купалаўскае". Лукашэнка раскрытыкаваў усё, што патрапіла на вочы, а адзін з корпусаў назваў "Асвенцымам".
Паводле belaruspartisan.by