«Хлеба купіць не магу». Работнікі калгаса кажуць, што яны яшчэ не атрымалі заробак за снежань
«Са снежня мінулага года нам не плацяць зарплату. Крэдыт ужо пратэрмінаваны. У мяне ідзе запазычанасць па газе. Пагражалі адрэзаць святло, прыйшлося браць у доўг грошы, каб заплаціць. Тэлебачанне заблакавана. Нават таблеткі не магу купіць», — распавядае начны вартаўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства «Літусава» ў Сенненскім раёне Уладзіслава Равяка. Па словах работнікаў, частку грошай ім перавялі ў краму на прадукты, у кошт зарплаты давалі каўбасу, а ў астатніх ўжо трэці месяц кормяць абяцаннямі.