Пінскія падаткавікі выкрылі фермера з дапамогай квадракоптара
Пінскі фермер паведаміў у падатковую, што самастойна будзе збіраць ураджай на ўчастку ў 20 га. Падаткавікі не паверылі і для праверкі адправілі квадракоптар, паведамляе Пінскі райвыканкам.
Выявілася, што мужчына наняў для працы 47 чалавек і плаціў
ім заробкі «ў канверце».
Падаткавікі падлічылі, што мужчына заплаціў так 15 тысяч
рублёў. З яго прымусова спагналі падаходны падатак у 2 тысячы рублёў і
аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых велічынь). Таксама пра яго дзеянні
падаткавікі паінфармавалі Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.
Паводле «Еўрарадыё».