У Жлобінскім раёне ўтойвалі падзеж 283 кароў і быкоў. Мяса прадавалі работнікам

Супраць кіраўніка гаспадаркі і пяці службовых асоб распачалі крымінальныя справы.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў 13 ліпеня аб выяўленні ўтоеных смярцей 283 галоў буйной рагатай жывёлы, піша «Белсат». Смерці ўтойвалі тры гады, а мяса памерлых жывёл прадавалі работнікам гаспадаркі, пры тым кампенсавалі пакупнікам выдаткі праз выплаты за выдуманую працу.

Шкоду ад гэтай схемы ацанілі ў 140 тысяч рублёў. Крымінальныя справы распачалі супраць кіраўніка гаспадаркі і пяці службовых асоб. Якое пакаранне пагражае падазраваным, не ўдакладняецца.