Футбаліста Пеле шпіталізавалі ў Парыжы

Бразільскі футбаліст Пеле (поўнае імя Эдсан Аранціс ду Насіменту) быў шпіталізаваны ў аўторак вечарам у французскай сталіцы. Як паведаміла ў сераду радыё RMC Sport, пагрозы жыццю футбаліста няма.

Eamonn M. McCormack/Getty Images for Pele10

Eamonn M. McCormack/Getty Images for Pele10

Паводле яго звестак, Пеле быў дастаўлены ў лякарню з сутаргамі і высокай тэмпературай пасля сустрэчы з французскім футбалістам Кіліянам Мбапэ. У цяперашні час 78-гадовы бразілец знаходзіцца ў шпіталі ў якасці меры засцярогі.
Пеле — адзіны трохразовы чэмпіён свету па футболе ў якасці гульца (1958, 1962 г., 1970 г.). Нароўні з Дыега Марадонай, лепшы футбаліст XX стагоддзя па версіі ФІФА. Выступаў за клубы «Сантас» (Бразілія; 1956-1974) і «Нью-Ёрк Космас» (ЗША; 1975-1977). Занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як аўтар 1279 галоў у 1956-1977 гадах.
tass.ru